Высока на ўзгорку, Між сосен і хвой Хаціна малая Стаіць над ракой.Далёка дарога 3 той хаты відна, Жыве ў ёйСтарэнькая маці адна.Праз вокны на шлях Паглядае штодзень,—А можа хто едзе, А можа хто йдзе!А потым падыдзе Ціхом да сцяны — На картках там Дочкі яе і сыны.Каторая з дзіцем, Каторы з сям`ёй, Каторая — ў школе, Каторы — герой!I маці ўздыхае, Бо помніць яна, Калі з іх каторы Хадзіць пачынаў.Яшчэ прыгадала, I пала сляза, Якое хто першае Слова сказаў.Былі яны разам У тыя гады, Цяпер разышліся, Каторы куды!Якому-ж раней Напісаці сынку? У Кіеў, У Фрунзе, У Мінск Ці Баку?I выхад у сэрцы Старая знайшла — Пісала-б адразу, Каб толькі магла.Прыйдзе лістаносец I пісьмы падасць, He знае, якое Раней прачытаць?Ці з Омска ад Галі,Ці з Фрунзе Фамы, Ці з Бранска ад Валі,Ці з Мінска Кузьмы?I выхад у сэрцы Старая знайшла — Чытала-б адразу, Каб толькі магла! Ды ўсіх прыгадаўшы Дачок і сыноў,Прыпомніць нямала Яна гарадоў.Успомняцца стэпы I гушчы, і бор, I горы, і моры,I зорны прастор.I ўсе гэты месціны 3 ёю жывуць... Бывае, Што разам Пасылкі прыйдуць.Адкрыўшы, старая Хвалюецца шмат: Хто выслаў хусціну, А хто вінаград.I стане на сэрцы Тады весялейЗа добрыя весці Ад родных дзяцей,Да вокнаў падыдзе Усё з думкай адной — Часцей-бы іх бачыць У хаце сваёй!Красавік, 1947 г.