Свята заклікання вясны ў гонар багіні Лялі (Лады).
Ляля беларусамі ўяўляецца ў выглядзе маладзенькай, прыгожай, прывабнай, высокай дзяўчыны.
Святкаванне звычайна пачынаецца а трэцяй гадзіне па палудзеня на чыстым лузе, дзе збіраюцца маладыя дзяўчынкі. Выбраўшы найпрыгожую сяброўку, карагод беларусачак апранае яе ў доўгі белы саван, перавязвае ёй шыю, рукі і стан усялякай зеленню, а на галаву кладзе вянок з вясновых кветак. У гэтакім уборы саджаюць дзяўчыну на дзярновую лаўку, на якой з аднаго боку стаяць гладыш з малаком, масла, яйкі, смятяна і сыр, а з другога - хлеб; каля ног Лялі ляжаць вянкі па ліку дзяўчат з карагода. Затым, узяўшыся за рукі, дзяўчынкі скачуць вакол Лялі і спяваюць ёй песню:
Блаславі, маці,
Ой, Лада, маці!
Вясну заклікаці...
Якая завяршалася наступнай просьбаю
Дай нам жытцу
Дай пшаніцу,
Ў агародзе
Сенажаць
Поўны грады,
Роўны зрады.
Напеў песні працяглы і яе спяваюць вельмі доўга, пасля кожных двух радкоў выгукваюць:
Ляля, Ляля, наша Ляля!
Закончыўшы танцы і спевы, карагод сядяе ля ног Лялі і зноў пачынае:
Наша Ляля. Ляля
Нас корміць зусім,
Каб з вясны на лета
Ўсё, што тут гэта,
Гадавала заўсім.
Ляля, Ляля,
Ой да Ляля, Ляля!
Тут Ляля раздае ўсім па чарзе пачастункі (малако, сыр, масла, хлеб) - пакуль анічога не застанецца. Пасля дзяўчаты ўстаюць і зноў скачуць вакол яе, прыпяваючы тую ж песню. У час скокаў і песні Ляля бярэ вянкі і кідае на танцаўшчыц, пакуль кожная ня схопіць па аднаму. Гэтыя вянкі дзяўчаты захоўваюць да другой вясны, а некаторыя, у выпадку замужжа - і далей, іншы раз усё жыццё, як нешта запаветнае, святое.
Па заканчэнні некалькі дзяўчатак бяруць Лялю пад рукі, разам з астатнімі праводзяць зь дзярновае лаўцы і, спяваючы ранейшыя песні, вядуць дамоў.
Белую кашулю і зелень, у якія была апранута Ляля, таксама хаваюць да наступнае вясны.
Па матэрыялах: П.Древлянский. "Белорусские народные поверья." Москва.1846.
Ссылка на источник:
Ляльнік