Nur-Sultan
12:02:55
Мiнск
09:02:55
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Аўторак 29 красавіка 2025 г.
Скоро
Праздник единства народа Казахстана
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Самахвалавічы
Кобрын
Мачулішчы
Шылін
Белавуша
Карантин
Независимость
Мазыр
Орешник
Княжыцы
Букварь
Белорусский рубль
Продовольственная безопасность
Референдум
Импортозамещение
Литва
Смаленск
Выставка
Китай
Лёзна
Криптовалюта
Пандемия
Украина
Барысаў
Год качества
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама "Чалавек года" — Ігар Марзалюк, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, доктар гістарычных навук, прафесар.

Ігар Марзалюк родам з Краснапольшчыны. Яго бацька — настаўнік гісторыі. Уплыў яго быў настолькі вялікі, што будучы прафесар ужо з пачатковай школы ведаў, што будзе гісторыкам.

Першым крокам да любімай прафесіі сталі кнігі: "Замкі Беларусі" Міхаіла Ткачова, "Ажываюць сівыя стагоддзі" Георгія Штыхава (які, дарэчы, пазней стане навуковым кіраўніком Марзалюка, калі той пісаў кандыдацкую дысертацыю). Назіранні на летніх канікулах за археолагамі, якія працавалі ў Мірскім замку, умацавалі памкненні хлопчыка дакрануцца да старажытных таямніц.

Падлеткам яго цягнула ў бок мікрабіялогіі, потым астраноміі, лесазнаўства, але ўсё ж наступныя гады пераканалі, што Марзалюк — прыроджаны гісторык.

Не стагнаць, а рабіць

— Ледзь не ўсе скардзяцца на складаны мінулы год з яго праблемамі. А вось у вас летась былі адны поспехі. Як гэта ўдалося?

— Калі казаць пра прафесійныя набыткі, то 2011 год быў надзвычай удалым. Па-першае, былі буйныя, маштабныя археалагічныя даследаванні. Напрыклад, у Старым Шклове, дзе мы сабралі велізарную калекцыю ў некалькі тысяч прадметаў. Вось паглядзіце: прыйшлі манеты з рэстаўрацыі. Гэтая маленькая манетка з "Пагоняй" — дынарый. Яму чатыры стагоддзі.

— Прыгожы гэты старажытны дынарый. А сучасных грошай вам было дастаткова?

— Гэта, сапраўды, была праблема — выехаць на раскопкі. Фінансавання не хапала, але мы выкручваліся, як маглі. І перажылі, адолелі. Я мяркую, што людзі ўвогуле дзеляцца на дзве катэгорыі: тыя, хто робяць, і тыя, хто стогнуць. Я і сёлета буду працаваць.

— Якія-небудзь новыя праекты?

— Так. Хачу тут падзякаваць за дапамогу аднаму са знакавых беларусаў у расійскай іерархіі ўлады — пісьменніку Валерыю Казакову, які родам з Чавускага раёна. У нас з ім ёсць сумесны праект, які будзе рэалізаваны сёлета. Я стаў галоўным рэдактарам Беларускага гістарычнага альманаха, і ўжо амаль што сабраў першы выпуск, які мы прэзентуем увосень. Гэта будзе тоўсты прафесійны часопіс на розных мовах, у стварэнні якога будуць браць удзел калегі з іншых краін. Архіўныя тэксты, сярэднявечная Беларусь, археалагічныя раскопкі... Гэта ўжо рэальная справа. Зразумела, сёлета таксама будзе не вельмі проста, але той, хто стаіць, застаецца на месцы. Я бягу, і іначай не ўмею.

Захаваць скарб беларусаў

— Вы аднойчы сказалі, што гісторыя Беларусі — гэта скарб, які нельга даць разрабаваць.

— Я маю на ўвазе, у першую чаргу, археалагічную спадчыну. Гэтая праблема ўсім ужо нагнала аскому: у нас сёння няма нармальнай аховы помнікаў археалогіі, а таму практычна беспакарана на ўсёй тэрыторыі Беларусі вядзецца варварскае знішчэнне гісторыка-культурнай спадчыны. Людзі робяць на гэтым бізнэс. Праз празрыстыя межы нашы каштоўнасці лавінай перапраўляюцца ў Расію і там рэалізуюцца.

— Няўжо ўсё так дрэнна?

— Выйдзіце ў інтэрнэт ды паглядзіце, колькі рэчаў, якія знайшлі ў нашай зямлі, цяпер выстаўлены на продаж. Колькасць "чарнушнікаў" проста велізарная! Цяпер ад гэтых капальнікаў асабліва церпяць помнікі эпохі бронзы, жалеза, сярэднявечча. Бо там ёсць рэчы, якія можна прадаць, і зрабіць гэта вельмі выгадна.

Ведаеце, нават у невялікім Ізраілі ёсць археалагічная паліцыя, а ў нас — няма. Няхай тады аховай археалагічных помнікаў зоймецца інспекцыя аховы прыроды — няхай пільнуюць і штрафуюць. Чаму ж не?

Тысячагадовае каханне

— Якая самая каштоўная і самая дзіўная археалагічная знаходка ў вашым жыцці?

— Ну, я пастаянна з крыкам "Банзай!" вылятаю са сваіх раскопаў. Самая дзіўная для мяне гісторыя здарылася, калі мы раскрылі курган і знайшлі пахаванне, у якім ляжала жанчына. Яна была брунеткай — гэта высветлілася, калі я знайшоў пасму валасоў. Альбо іншае пахаванне — ваяра. Як мае быць — па абрадзе, з поясам. А побач з ім ляжыць жаночы дар: маленькая абламаная частка скроневага кальца, якую жанчына паклала ў магілу. Адламала і паклала...

— Гэта, напэўна, быў знак адданасці каханаму мужчыну, якія пайшоў з жыцця...

— І ўсё гэта адбылося шмат стагоддзяў таму. Гэта быў курганны магільнік непадалёк ад Магілёва. А здараецца, што і ў абдымку ляжаць у магіле...

А калі пра каштоўнасці, то самай фантастычнай знаходкай стаў крыж-энкалпіён (з часткамі мошчаў святых унутры) у Шклоўскім раёне. Такая ўнікальная знаходка, ды яшчэ ў ідэальным стане, — гэта ў маёй практыцы здарылася ўпершыню.

Але самае радаснае адкрыццё звязана не з канкрэтнай рэччу, а з гістарычным фактам. Адкрыццё старажытнага гарадзішча, з якога пайшоў Магілёў, стала для мяне велізарным прафесійным шчасцем. Гэта адбылося на пачатку 1990-х гадоў.

Яшчэ да мяне ўмацавалася перакананне, што ў Магілёве не было ранніх паселішчаў, напластаванняў XІІ-XІІІ стагоддзяў. А мы на тэрыторыі парка імя Горкага, дзе быў дзядзінец, знайшлі старажытныя ўмацаванні і культурны слой таго часу, шмат прадметаў. Напрыклад, бранзалет з кірылічным надпісам, са словам "жэод" — што па-грэчаску азначала "зямля". Так што кабета, якая насіла той сціплы бранзалет, трохі ведала грэчаскую мову, і гэта вельмі паказальна. Асноўная частка тых знакавых знаходак цяпер знаходзіцца ў музеі гісторыі Магілёва.

У пошуках старажытнага сметніка

— Археалагічная ўдача — капрызная дама, так?

— Аднойчы мы капалі там, дзе ў Магілёве драматычны тэатр: усё было сумна, корпацца надакучыла, і я зусім не спадзяваўся на нешта цікавае. І раптам — "вылазіць" з зямлі пячная кафля (сярэдзіны XVІІ стагоддзя) з элементамі гарадскога герба і выявамі рыцара! Гэта, напэўна, быў стары калодзеж, куды выкідалі ўсё непатрэбнае. Я не мог паверыць, што так пашанцавала. Гавораць жа, што кожны археолаг марыць знайсці свой старажытны сметнік, і той быў мой.

— А што адчуваеш, калі знаходзіш артэфакт, дзякуючы якому мяняецца ўяўленне пра нейкія гістарычныя падзеі?

— Каласальнае маральнае задавальненне. Калі на невялікім гарадзішчы пачынаеш збіраць элітарныя рэчы — візантыйскае шкло і ювелірныя вырабы, калі пад тваімі пальчыкамі заблішчыць вельмі ранні скандынаўскі крыжык канца Х стагоддзя, — гэта не параўнальныя ні з чым адчуванні.

— Вы расказваеце пра Стары Шклоў?

— Тое, што ў Шклове ёсць культурны слой Х стагоддзя, высветліў задоўга да мяне Георгій Штыхаў. Але менавіта наша каманда знайшла важныя рэчы для разумення статусу старажытнага паселішча. Пярсцёнкі з выявай прарочай птушкі гамаюн, якая на райскім дрэве з вінаградам сядзіць! А асартымент гаршковай кафлі! Знайшлі нават каменны нож, які сведчыць, што ў трэцім тысячагоддзі да нашай эры на тым пагорку ўжо былі людзі.

Новыя Альгерды гісторыі

— Вашага сына завуць Альгердам. Прызнайцеся, гэта вы далі яму знакавае імя? Каб атрымаў у спадчыну вашу апантанасць гісторыяй?

— Не, назвала жонка — яна таксама гісторык. Паводле традыцыі ў нашай сям`і імя хлопчыку дае маці. Ну і добра атрымалася: я не да ўсіх літоўскіх князёў стаўлюся з сімпатыяй, але якраз Альгерд — добры і разумны, ніколі не піў хмяльныя напоі, быў лёгкі на паходы, марыў зрабіць дзяржаву цэнтрам аб`яднання ўсходнеславянскіх зямель.

— А якая ў вашага Альгерда мара?

— Самая запаветная — каб маці адпускала на археалагічныя раскопкі. Яму 10 гадоў, і ён ужо ездзіў, махаў рыдлёўкай. Нават першы раз хлопчыку пашанцавала: мы знайшлі пахаванне воіна, ён расчышчаў касцяк, і гэта былі незабыўныя ўражанні.

— Як вам падаецца, увогуле моладзь цягнецца сёння да гісторыі і археалогіі? Гэта па-ранейшаму модна?

— За ўсю моладзь не скажу. Але мяне радуе, што сярод тых, хто прыходзіць да нас атрымліваць адукацыю, многія хочуць звязаць свой лёс з навукай. Вельмі добра быць настаўнікам, але важна, каб і навука развівалася.

Часам бывае такое стаўленне, нават у масцітых мужоў, што гуманітарныя навукі — не самыя важныя. Аднак на самай справе, як любіў паўтараць вялікі польскі гісторык Юзэф Шуйскі, фальшывая гісторыя — маці фальшывай палітыкі. Для таго, каб людзі пайшлі забіваць адзін аднаго, трэба толькі стрэліць словам. І потым са зброяй у руках пачнуць высвятляць, хто каго пакрыўдзіў і хто тут жыве не па праве. На жаль, гэта існуе і да сённяшняга дня. Таму зараз важнае значэнне мае прафесійнае вывучэнне гісторыі. Каб зразумець, чаму мы ёсць такія, трэба ведаць рэальнае гістарычнае мінулае.

— Але ў ім будзе не толькі пазітыўнае, але і адмоўнае.

— Горкая праўда карысная для разумення сітуацыі, а значыць — і для далейшых крокаў наперад. Гэта элементарна: калі ведаеш праблему — разумееш, як з ёй разбірацца. І гісторык ніколі не з`яўляецца пракурорам, ён — адвакат: не навешвае ярлыкі і не падганяе мінулае пад сённяшнія стэрэатыпы. Ён нібыта выслухоўвае продкаў і імкнецца зразумець матывацыю іх паводзін.

Google і археалогія — хто каго?

— Ці пераможа, на ваш погляд, інтэрнэт археалогію і гісторыю?

— Чым будзе жывіцца той жа Google, калі ніхто не будзе ствараць прафесійныя тэксты, у тым ліку і гістарычныя?

Працэс пазнання чалавека бясконцы. Анатамічна развіццё чалавека скончылася ў каменным веку, але развіццё грамадства, навукі і культуры — у гэтым сэнсе мы пастаянна эвалюцыяніруем. Вядома, здараюцца і тупіковыя варыянты, але я тут стрыманы аптыміст. Гісторык, як і доктар, ведае, што ў нейкі прамежак часу не ўсялякая хвароба можа быць вылечана. У кожнага пакалення сваё мінулае. Мяняецца стаўленне да свету, з`яўляюцца новыя тэмы і рэчы.

— А як вы думаеце, па якіх рэчах археолагі будучага змогуць меркаваць па нашым часе?

— У будучых археолагаў будзе фантастычная крыніца для даследаванняў. Пра нас будуць сведчыць бітыя шкляныя бутэлькі, слоікі ад кансерваў і ўсё іншае, што мы цяпер раскідваем, не задумваючыся пра гэта.
Увогуле, што такое гісторыя і археалогія? Гэта дыялог дзвюх культур. Мяне, як гісторыка, цікавяць многія пытанні: як мае продкі жылі, як кахалі, як харчаваліся, як будавалі дамы. Што імі кіравала, што было добра і дрэнна, і чаму. Археолагаў будучага не менш будзе цікавіць наша штодзённасць.

Дарэчы:

Ігар Марзалюк з`яўляецца адным з аўтараў (разам з літоўскімі і ўкраінскімі калегамі) міжнароднага выдання "Грунвальдская бітва — бітва народаў". Ілюстраванае даследаванне прысвечана 600-годдзю бітвы і з`яўляецца сумеснай працай спадчыннікаў Вялікага Княства Літоўскага. Кніга выйшла ва ўкраінскім і літоўскім варыянтах, а вось пераклад на беларускую мову пакуль застаецца праектам. Між тым, гэтае выданне стала ва Украіне кнігай года ў намінацыі "За садзейнічанне ў выхаванні маладога пакалення".

Гутарыла Ілона Іванова
Звязда, 19 красавіка 2012

Ссылка на источник:Старажытнае смецце — скарбніца для сапраўднага гісторыка

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной