Nur-Sultan
23:37:39
Мiнск
20:37:39
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная
Пятніца 16 траўня 2025 г.
Сегодня
Международный день мирного сосуществования
Скоро
День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь *
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Здзітава
Наваполацк
Детский дом
Форум регионов
Медицинская маска
Маларыта
Ворша
Визовый режим
Конституция
Выставка
Бешанковічы
Диктант
Зябраўка
Глыбоцкае
Жильё в Беларуси
80-летие освобождения Беларуси
Заронава
Беларуская мова
Всебелорусское народное собрание
Нематериальное наследие
Антарктида
Терроризм
Директива №9
Дистанционное обучение
Альпинизм
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог
<p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Раіса Сцяпанаўна Васільева нарадзілася ў Мазыры. Шмат гадоў працавала настаўніцай матэматыкі. Вось так: сінус, бісектрыса, тэарэма і — метафара, ямб, катрэн... Здавалася б, таму, хто ўсё сваё жыццё прысвяціў дакладным навукам, наўрад ці стане цікава спасцігаць сумніўныя законы зусім іншай прафесіі, дзе цяжка абысціся без уласнай фантазіі і ўяўлення. Але Раіса Сцяпанаўна сваім прыкладам даказала адваротнае і, развітаўшыся са школай, актыўна пачала пісаць вершы і прозу. Адно з яе апавяданняў мы і прапануем увазе нашых шаноўных чытачоў.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Алесь Бадак
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Жыццё наша такое кароткае і такое доўгае — як на гэта паглядзіш.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Так ці іначай, але ўчынкаў за час жыцця зроблена такое мноства, што падумаць страшна. Усялякіх: і добрых і не вельмі добрых. А ўжо благіх... як падумаеш добра, то ў вялікі абярэмак не ўбярэш.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">За некаторыя ты ўжо спаўна расквітаўся ў свой час. А некаторыя застаюцца вісець цяжкім грузам аж да канца жыцця. І не даюць спакою, муляюць і муляюць, шкрабуць і шкрабуць цябе знутры, выклікаючы хваляванне сэрца, а адчуванне сораму полымем чырвані пакрывае твар.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">І нікуды ты не схаваешся, бо гэта, мабыць, Божы суд цябе судзіць, вечна нагадваючы, які ты часам быў «добры» на працягу свайго жыцця. І як бы ты ні спрабаваў хоць на маленечкую частачку зменшыць сваю віну, неяк упэўніць сябе, што ты быў вымушаны абставінамі зрабіць так, а не іначай, усё роўна ўнутраны голас не супакоіцца, будзе даводзіць, што ты хлусіш сабе.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Вось за адзін такі свой учынак і пакутуе Вольга Цітаўна ўсё жыццё.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Гэта зараз яна Вольга Цітаўна — сталая жанчына, якая прайшла ўжо ўсе жыццёвыя этапы. А ў тыя пасляваенныя гады была яна маладзенечкай дзяўчынкай Волечкай.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Маладосць ёсць маладосць. І хто ў гэтым узросце не закахаўся? У свой час і Волечка сустрэла сваё каханне.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Спачатку яна толькі насміхалася з цыбатага сарамлівага хлопца, які прыходзіў да яе сястры па падручнікі (яны разам вучыліся). Ды незаўважна адчула ў сабе патрэбу бачыць яго кожны дзень. Яшчэ не верачы самой сабе, час ад часу кідала позірк на сцяжынку з надзеяй, што вось зараз на ёй з`явіцца той, каго супраць волі сваёй чакала пабачыць. Тады ж сэрцайка яе адчула, што і яна неабыякавая для яго, што і яго позіркі не-не ды затрымліваюцца на ёй.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">І вось аднойчы, можна сказаць, нечакана, іх позіркі сустрэліся. Абое збянтэжыліся, пачырванелі, адчулі нейкі ўнутраны штуршок, нібы хтосьці спрабаваў нахіліць іх адзін да аднаго.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Імгненне — і знешні выгляд не нагадваў пра тое, што адбылося нешта неардынарнае. Але знутры праскочылі іскрынкі такога напружання, няйначай адбыўся атамны выбух.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">У рэшце рэшт, Волечка адчула на сабе такі ўмольны позірк Валодзі (так звалі хлопца), які як бы казаў: «Выйдзі мяне праводзіць, іначай я памру!» Яна і сама даўно чакала таго знаку.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Праз дзве сустрэчы яны зразумелі, што кахаюць, кахаюць моцна і на ўсё жыццё. Але вось тое, што такое вялікае шчасце прыходзіць не да кожнага, што яго трэба берагчы, як вялікі падарунак з неба, іх маладым розумам было недасягальна.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Яны кахалі. Іх нішто не хвалявала. Здавалася, што нідзе няма ніякіх перашкод для іхняга такога моцнага і шчырага пачуцця. Волечка з Валодзем да світання гулялі па вуліцах невялікага гарадка, у якім жылі. Часам сядзелі на абрывістым схіле рэчкі, па якой плылі буксіры, сплаўляючы плыты. Агні гэтых начных працаўнікоў асвятлялі бераг і траплялі на закаханых, якія, прытуліўшыся адзін да аднаго, мабыць, нічога не бачылі і не чулі, акрамя грукату сваіх сэрцаў.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Аднойчы Валодзя з Волечкай сядзелі на лавачцы ў ціхім закуточку парку. Нечакана Волечка дастала з кішэні прыгожую-прыгожую насоўку, якая была аздоблена карункамі з жоўтых нітак. «Валодзя, гэта я табе падрыхтавала падарунак, каб ты пра мяне заўсёды памятаў і ведаў, што я цябе вельмі кахаю».
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Пабачыўшы такі падарунак, Валодзя аж уздрыгануўся і абедзвюма рукамі адхіліў яго. «Што ты, што ты! Хіба ты не ведаеш, што насоўка ў падарунак — знак разлукі? Ды яшчэ з жоўтымі карункамі».
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">«І ты верыш у нейкія забабоны? Бяры! Я ж табе ад шчырага сэрца, на памяць», — супакоіла Волечка.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Не ведала тады Волечка, што гэтую горкую разлуку праз колькі часу яна і падорыць свайму каханаму Валодзю.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Прыйшоў час развітацца. Лёс раскідаў іх у розныя бакі. Развіталіся і пакляліся, што каханне іх вечнае, што нішто і ніхто іх не разлучыць. І, нават, прызначылі час сустрэчы.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Але адбылося непапраўнае... Праз непрацяглы час на жыццёвым шляху Волечкі сустрэўся добры хлопец, які закружыў ёй галаву і звёз некуды далёка. Нельга сказаць, што яна так лёгка адкінула ўбок сваё каханне. Не, спачатку ёй цяжка было адчуваць, што не Валодзя будзе ісці з ёю разам па жыцці. Але перамагло тое, што побач быў малады, прыгожы, вельмі абыходлівы, перспектыўны хлопец. А Валодзя?.. Дзе той Валодзя? І дзяўчына здалася.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Можна сказаць, што яна не прагадала. Сямейнае жыццё яе ўдалося. І зараз, у вельмі сталым узросце, Вольга Цітаўна разам са сваім на ўсё жыццё абраным чалавекам. Ёсць у іх і дзеці, і ўнукі. Ёсць і шчасце. Але тое далёкае каханне ў маладосці не выкрасліць з сэрца. То і не дзіва: гэта быў знак аднекуль зверху.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">А вось што не збераглося тое каханне, Вольга Цітаўна віны з сябе ніколі не здымала.
 <p style="color: #333333; font-family: sans-serif, Arial, Verdana, "Trebuchet MS"; font-size: 13px; line-height: 20.8px;">Таму і дасюль шчыміць сэрца пры ўспамінах. Калі-нікалі дастане яна ўпотай з пакунка фота свайго даўняга каханага, глядзіць яму ў вочы і просіць, просіць прабачэння.
Zviazda.By
Ссылка на источник:Раіса Васільева. Даруй, прабач, маё каханне...
Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной