Nur-Sultan
13:05:35
Мiнск
10:05:35
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Аўторак 29 красавіка 2025 г.
Скоро
Праздник единства народа Казахстана
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Бранск
Европейские игры
Друйск
Чемпионат Европы
Камарын
Дзяржынск
Драмлёва
Безопасность движения
Гомель
Антарктида
Казіміраўка
Кинематограф
Санкции
Мікашэвічы
Гайнаўка
Вяззе
Экстремизм
Лечение в Беларуси
Столін
Жильё в Беларуси
Гарбаха
ОДКБ
Ономастика
Умный город
Куфэрак здароўя
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але яшчэ і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу.

9 мая 1945 года савецкі народ перамог у Вялікай Айчыннай вайне. Яна доўжылася 1418 дзён і начэй і пачалася на беларускай зямлі 22 чэрвеня 1941 года.

У першыя дні вайны варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы і іншыя беларускія гарады. Першымі ворага сустрэлі пагранічнікі, але ніводная з застаў не здалася ворагу і не пакінула свой участак без загаду. Стойка трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці, Мінска, Магілёва.

14 ліпеня пад Оршай супраць ворага былі ўпершыню прыменены савецкія рэактыўныя ўстаноўкі "Кацюша".

Супраціўленне, аказанае ворагу ў баях на тэрыторыі Беларусі, дало магчымасць сарваць нямецкія планы імклівага наступлення на Маскву. Аднак, нягледзячы на праяўленыя мужнасць і гераізм, тэрыторыя Беларусі да пачатку верасня 1941 года была акупавана немцамі.

Пасля пачатку акупацыі ў Беларусі разгарнулася небывалае па сваёй масавасці і моцы супраціўленне ворагу. Галоўнай формай усенароднай барацьбы стаў партызанскі рух, у якім за гады Вялікай Айчыннай удзельнічалі больш за 374 тыс. партызан, больш за 70 тыс. чалавек налічвала антыфашысцкае падполле.

У партызанскіх атрадах разам з беларусамі змагаліся прадстаўнікі розных народаў Савецкага Саюза і антыфашысты з еўрапейскіх краін. У гады вайны існавала каля 30 партызанскіх зон, тэрыторыю якіх немцам так і не ўдалося акупаваць. Так, Клічаўская партызанская зона кантралявалася партызанамі з сакавіка 1942 года і да пачатку 1944-га займала тэрыторыю да 3 тыс. кв. км, дзе пад абаронай 18 тыс. партызан ўкрывалася больш за 70 тыс. мірных жыхароў.

Полацка-Лепельская партызанская зона была створана восенню 1942-га і да канца 1943 года ахоплівала 1220 населеных пунктаў, больш за 73,5 тыс. мірнага насельніцтва. Тэрыторыя была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на ёй была адноўлена савецкая ўлада. Зону ўтрымлівалі 16 партызанскіх брыгад, яна заставалася пад кантролем партызан амаль да поўнага вызвалення Беларусі ад акупантаў. Беларусы - адна з найбольш пацярпелых у выніку вайны нацый.

Гітлераўцы правялі ў Беларусі больш за 140 карных аперацый, у час якіх поўнасцю або часткова знішчылі 5454 вёскі. Трагічным сімвалам масавага знішчэння мірнага насельніцтва стала вёска Хатынь, у якой былі забіты 149 жыхароў і спалены 28 двароў. Лёс Хатыні падзялілі 618 вёсак, 188 з іх не былі адноўлены.

На тэрыторыі Беларусі існавала амаль 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 месцаў прамусовага ўтрымання насельніцтва.

Сярод іх чацвёрты па велічыні ў Еўропе лагер смерці Трасцянец, дзе былі знішчаны больш за 200 тыс. чалавек. У баявых дзеяннях у гады вайны ўдзельнічалі 34,4 млн савецкіх ваеннаслужачых, у тым ліку больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі.

За мужнасць і гераізм больш за 300 тыс. з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі. 444 воінам прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза, з іх 88 удзельнікам падполля і партызанскага руху ў Беларусі, 70 чалавек сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 4 беларусы - двойчы Героямі Савецкага Саюза. Беларусь у вайне страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця.

Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 вёсак. Вялізныя былі людскія страты. Паводле даных сучасных даследчыкаў, за гады Вялікай Айчыннай вайны загінулі ад 2,5 да 3 і больш мільёнаў жыхароў Беларусі.

Восенню 1943 года пачалося вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 23 верасня быў вызвалены Камарын - першы раённы цэнтр на тэрыторыі Беларусі. Да канца верасня былі ачышчаны ад акупантаў Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Мсціслаў, Крычаў, а 26 лістапада войскі Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі К.К.Ракасоўскага ўзялі Гомель.

Асабліва часта салюты перамогі ў гонар вызвалення беларускіх гарадоў загучалі летам 1944 года ў час аперацыі "Баграціён", калі войскамі 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў ва ўзаемадзеянні з партызанскімі атрадамі, брыгадамі і злучэннямі была разгромлена нямецкая група армій "Цэнтр" і поўнасцю вызвалена Беларусь.

Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у справу разгрому фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце.

Міжнародная канферэнцыя, скліканая 27 красавіка 1945 года ў Сан-Францыска для стварэння ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін - заснавальніц гэтай міжнароднай арганізацыі.

У Беларусі памяць пра Вялікую Айчынную вайну захоўваецца на працягу ўсіх пасляваенных гадоў. За праяўленыя масавыя гераізм і мужнасць у барацьбе супраць агрэсараў сталіцы Беларусі гораду Мінску ў ліку 12 гарадоў былога Савецкага Саюза было прысвоена ганаровае званне горада-героя. Званне крэпасці-героя атрымала Брэсцкая крэпасць. Узнагародамі адзначаны іншыя гарады Беларусі.

Аб ахвярах вайны і подзвігу народа сведчаць шматлікія абеліскі, помнікі, мемарыяльныя комплексы, Курганы Славы. У Беларусі іх амаль 6 тыс.

Важнай навуковай і культурнай установай з`яўляецца Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Помнікам подзвігу беларускага народа стаў 146-томны збор гісторыка-дакументальных хронік "Памяць", у выданні якога прымала ўдзел Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

Вялікай Айчыннай вайне прысвечаны шматлікія творы літаратуры і мастацтва. У гонар знамянальных падзей, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы. Паўсюль вядзецца работа па паляпшэнні ўмоў жыцця ветэранаў вайны.

У летапісе Беларусі не было бітвы больш бязлітаснай, чым Вялікая Айчынная вайна, не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, уратаваў чалавецтва ад нацызму.

Памяць пра страшную вайну і Вялікую Перамогу не можа згаснуць: яна навекі ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям`і. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога - вечная крыніца болі і горычы, гонару і славы беларускага народа.

9 траўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на источник:У Рэспубліцы Беларусь 9 мая адзначаецца Дзень Перамогі - свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы.

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной