Правакацыйныя загалоўкi ў стужках некаторых iнфармацыйных агенцтваў вымушаюць задумацца: дзе быў розум (i адказнасць, у тым лiку маральная) у аўтараў «шакiруючых» опусаў?
Чым блiжэйшыя прэзiдэнцкiя выбары ў Беларусi, тым больш у iнтэрнэце праз розныя каналы закiдваецца хлуснi i лухты (iнакш кажучы, фэйкавых навiн), накiраваных на дыскрэдытацыю дзяржаўных структур i работы эканомiкi. Толькi за мiнулы тыдзень сутыкнулася з некалькiмi спробамi зняважыць беларускую энергетыку i прамысловасць.
У першым выпадку iнфармагенцтва, спасылаючыся на экалагiчную грамадскую арганiзацыю, сцвярджала пра новыя сведчаннi магчымых парушэнняў пры будаўнiцтве БелАЭС. Хвалю «аб страчаных дакументах», тэндарах на iх узнаўленне i кампанiях, якiя могуць у гэтым удзельнiчаць, падхапiлi асобныя iнтэрнэт-рэсурсы.
«Атрымлiваецца, што Беларуская АЭС, якая будавалася дзевяць гадоў, падыходзiць да тэрмiну здачы праекта з няпоўным камплектам выканаўчых дакументаў», — рэзюмуюць аўтары фэйкавай навiны.
Адказ на тэлеграм-канале Мiнэнерга прагучаў iмгненна: нiякай страты не было (гэта па-першае), «НIКIМТ-Атамбуд» здаў выканаўчую дакументацыю ў адносiнах работ па будаўнiцтве першага энергаблока БелАЭС у поўным аб`ёме (гэта па-другое), тэндар патрэбны для афармлення дублiкатаў неабходнай дакументацыi, i (што самае галоўнае) усё астатняе — здагадкi. Каб iх не было, прывёў тлумачэннi iнжынiрынгавай кампанii АСЭ, апублiкаваныя на яе афiцыйным сайце.
Сапраўды, акцыянернае таварыства «НIКIМТ-Атамбуд» абвясцiла конкурс на закупку паслуг, у кароткiм апiсаннi якiх заяўлена аб набыццi паслуг па аднаўленнi, вядзеннi i здачы выканаўчай дакументацыi на аб`екты будаўнiцтва БелАЭС. Каб зразумець, што з гэтага вынiкае, прывядзём тлумачэннi цалкам.
«У комплекс паслуг, якiя закупляюцца АТ «НIКIМТ-Атамбуд», уваходзiць атрыманне дублiкатаў i завераных копiй сертыфiкатаў, пратаколаў выпрабаванняў i iншых дакументаў. Патрэба ў такiх паслугах абумоўлена той акалiчнасцю, што пры атрыманнi матэрыялаў пастаўшчык перадае дакументы, якiя пацвярджаюць якасць матэрыялаў, што пастаўляюцца (сертыфiкаты якасцi) у адным (сапраўдным або завераным) экзэмпляры, у той час як выканаўчая дакументацыя падлягае здачы ў чатырох экзэмплярах. Выкананне апiсанага працэсу з`яўляецца аднаўленнем выканаўчай дакументацыi, таму што патрабуе арганiзацыi працэсу, накiраванага на атрыманне дадатковых экзэмпляраў дакументаў. Падобныя паслугi з`яўляюцца нармальнай практыкай, якая патрабуе вялiкiх працавыдаткаў, i не могуць сведчыць аб якiх-небудзь парушэннях, дапушчаных АТ «НIКIМТ-Атамбуд» пры выкананнi дагаворных абавязацельстваў у межах рэалiзацыi праекта па ўзвядзеннi Беларускай АЭС.
Арганiзацыя здала выканаўчую дакументацыю ў дачыненнi да работ па ўзвядзеннi энергаблока № 1 Беларускай АЭС у поўным аб`ёме. Усе закупкi, якiя ў цяперашнi час вядзе АТ «НIКIМТ-Атамбуд», звязаныя з будаўнiцтвам энергаблока № 2 Беларускай АЭС.
Пераможца конкурсу вызначыцца сярод арганiзацый, якiя пацвердзiлi сваю кампетэнцыю ў аказаннi такога вiду паслуг пасля атрымання ад прэтэндэнтаў дадатковай iнфармацыi i завяршэння працэдуры закупкi. З адпаведнай iнфармацыяй можна пазнаёмiцца на сайце дзяржзакупак».
Калi казаць проста, то будаўнiчай арганiзацыi, акрамя яе арыгiнальнага пакета дакументаў спатрэбiлася зрабiць яшчэ чатыры копii, каб перадаць зацiкаўленым бакам. Адпаведна, быў аб`яўлены тэндар на iх выкананне. Усё гэта i стала нагодай для фэйкавага iнфармацыйнага ўкiду. Пры гэтым выданнi, якiя яго падхапiлi, не толькi не палiчылi патрэбным высветлiць сiтуацыю, але i прыдумалi нейкiх мiфiчных прарабаў i псеўдаэкспертаў, галоўнай мэтай якiх стала — сваiмi «выказваннямi» дыскрэдытаваць беларускiя дзяржструктуры.
Гэтаксама лiчыць i забудоўшчык. На яго думку, iнфармацыя, апублiкаваная на сайце навiн, не з`яўляецца аб`ектыўнай, заснавана на здагадках, што сведчыць пра адсутнасць зацiкаўленасцi ў аб`ектыўным i ўсебаковым асвятленнi пытанняў, звязаных з будаўнiцтвам БелАЭС, i наўмысным скажэннi фактаў.
Дарэчы, для атрымання вось такiх падрабязных i вычарпальных тлумачэнняў па правядзеннi вышэйзгаданага конкурсу грамадскае экалагiчнае аб`яднанне, на якое робiцца спасылка ў навiне, у АТ «НIКIМТ-Атамбуд» не звярталася. А навошта, калi можна, як кажуць, хайпануць на загалоўку?!
Яшчэ адзiн грубы фэйк стала распаўсюджваць на мiнулым тыднi расiйскае федэральнае iнфармагенцтва. Гэтым разам укiд быў накiраваны супраць беларускага ваенна-прамысловага комплексу. Журналiсты агенцтва груба сказiлi iнфармацыю беларускiх СМI i заявiлi, што адна з новых распрацовак ВПК Беларусi — рэактыўная сiстэма залпавага агню (РСЗА) «Флейта» — праходзiла выпрабаваннi на ўсходзе Украiны, дзе вяла стральбу па жыхарах Данбаса. На такi дзiкi па сваiм змесце фэйк аператыўна адрэагаваў беларускi Дзяржкамваенпрам.
— Прыведзеныя ў артыкуле тэзiсы грунтуюцца на неправераных, некампетэнтных звестках, якiя не адпавядаюць рэчаiснасцi, з`яўляюцца беспадстаўнымi, неаб`ектыўнымi i не маюць нiчога агульнага з рэальнымi абставiнамi, — зрабiла афiцыйную заяву на сайце ведамства яго прэс-служба. У камiтэце растлумачылi, што ўсе этапы распрацоўкi i папярэднiя выпрабаваннi рэактыўнай сiстэмы залпавага агню праводзяцца выключна на тэрыторыi Беларусi, баявая машына нiводнага разу не пакiдала меж краiны. I вось гэта ўжо факты дакладныя.
Цiкавасць суседзяў да нашай распрацоўкi, вiдавочна, узнiкла падчас парада да Дня Перамогi, якi правёў беларускi бок, — менавiта тут «Флейта» ўпершыню i «засвяцiлася» на шырокай публiцы. Што датычыцца далейшага лёсу распрацоўкi айчыннага ваенпраму, то ў прэс-службе ведамства растлумачылi: цяпер вядзецца падрыхтоўка сiстэмы да першых палявых выпрабаванняў, якiя пройдуць на адным з беларускiх палiгонаў.
— У святле гэтага выклiкае здзiўленне i ўяўляецца вельмi дзiўнай публiкацыя расiйскага федэральнага iнфармацыйнага агенцтва, якое груба сказiла iнфармацыю беларускiх СМI аб распрацоўцы ваенна-прамысловым комплексам РСЗА «Флейта» для блiзкага бою i размясцiла правакацыйны фэйк, якi далей растыражавалi некаторыя расiйскiя iнтэрнэт-рэсурсы, — адзначылi ў ведамстве. — Мы спадзяёмся, што рэдакцыя ўсё ж захавае аблiчча аўтарытэтнага выдання i надалей не будзе крочыць у фарватары кан`юнктурных меркаванняў, будзе прафесiйна прытрымлiвацца асноўных прынцыпаў журналiсцкай этыкi — сацыяльнай адказнасцi, аб`ектыўнасцi, дакладнасцi i добрасумленнасцi.
I дадаць тут няма чаго... Калi толькi адно: давер чытача страцiць лёгка, i гэта трэба памятаць у пагоні за колькасцю праглядаў i лiчбамi перапостаў.
Вольга Аляксандрава
Звязда, 15 ліпеня 2020
Ссылка на источник:
Выкрываем фэйк пра БелАЭС. Асцерагайцеся лухты