Язычніцкае свята ў гонар вясновага культу. Праводзіўся абрад выезду ў поле Ярылы - выпраўляўся на белым кані малады прыгожы хлопец у белай вопратцы і белым плашчы, на галаве - вянок, у руцэ - пук жытнёвых каласоў. Дзяўчаты вадзілі вакол яго карагоды і спявалі:
Валачыўся Ярыла
Па ўсяму свету.
Полю жыта радзіў
Людзям дзеці пладзіў.
А дзе ж ён нагою,
Там жыта капою.
А дзе ж ён не зірне,
Там колас зацвіце.
Кoличество переходов на страницу: 3593
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |