15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.
* У Беларусі функцыянуе каля 7 тыс. публічных бібліятэк, з іх больш як 2,2 тыс. знаходзяцца ў ведамстве Міністэрства культуры.
* У бібліятэчнай галіне налічваецца 6 тыс. бібліятэчных работнікаў.
* У фондах бібліятэк Беларусі захоўваецца больш за 40 млн экзэмпляраў кніг, дакументаў, выданняў.
* Аб'ём фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - 10,5 млн адзінак захоўвання.
* У электроннай бібліятэцы Нацыянальнай бібліятэкі - 688 тыс. дакументаў, пераведзеных у лічбавы фармат.
* 30% насельніцтва Беларусі з'яўляюцца актыўнымі карыстальнікамі паслуг бібліятэк.
* У 2023 годзе паслугамі Нацыянальнай бібліятэкі скарысталіся 220 тыс. карыстальнікаў (паводле даных на верасень).
Сярод карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі:
80% - маладыя людзі,
62% скарысталіся паслугамі віртуальнай чытальнай залы.
У Беларусі вядзецца работа па стварэнні Нацыянальнай электроннай бібліятэкі, якая аб'яднае электронныя рэсурсы і дакументы ўсіх бібліятэк Беларусі.
БЕЛТА, 15 верасня 2023
Кoличество переходов на страницу: 169
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |