https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Свята прылёту буслоў


Ў беларусаў праваслаўнае Звеставаньне супадала з вялікім святам прыходу вясны, святам прылёту буслоў.

Шмат павер'яў было звязана са святам, ня дазвалялася працаваць: "На Благавешчанне дзеўка косу не пляце, птушка гнязда ня ў'е". У гэты дзень забаранялася гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, пачынаць сеў, не выганялі першы раз кароў, не вывозілі гной. Жанчыны не расчэсвалі валасы, каб "куры расаду ня дралі". Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад "развязвання сахі".

фота Максіма ГарпенюкаШасціла нібыта таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць. А ў таго, каму трапіць на вока стаячы, нібы будуць балець ногі.

У вёсках пасля абеду пачыналі "гуканне вясны" - старажытны абрад сустрэчы цяпла. Моладзь выходзіла на узвышша, раскладвалі вогнішчы, пускалі агні па вадзе. Спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, закопвалі гаршчок кашы - прыносілі ахвяру зямлі. Гушкаліся на арэлях, абыходзілі з віншаваньнямі двары.  Гаспадыні пяклі з пшанічнае мукі "галёпы" у выглядзе лапы бусла.

На паўднёвым усходзе Беларусі "вадзілі стралу".

Гуканне вясны 



 

Кoличество переходов на страницу: 5627


Комментарии