"На Радаўніцу да абеду пашуць, па абеду плачуць, а к вечару скачуць". "Радаўніца - сталы засцілаць, дзядоў памінаць","Жылі дзяды - ня бачылі бяды, а ўнукі набраліся мукі".
Вядомае ва усіх славян веснавое свята, звязаннае з ушанаваннем продкаў, дзень памінання родзічаў. У праваслаўі прымеркавана да свята ўваскрэсення Хрыстовага. Але абрад памінання памерлых бярэ свой пачатак яшчэ з дахрысціянскай пары, ён дасёння — адзін з найжывейшых.
Сам назоў Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркавання пра яго паходжанне. Здавалася б, значэнне слова ляжыць на паверхні. Так, доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». «Род» — ясна, чаму. На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэнне павярхоўным. Больш навуковым ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэннем». Параўнайце, як гэта падобна да славянскага «рыдання». Сам абрад памінання дзядоў па Вялікадні ў нас з літоўцамі ідэнтычны.
Назоў «Радаўніца» не пашыраны на поўдзень ад Беларусі. Прыкладам, ва Ўкраіне.
У адных мястэчках Беларусі на могілках збіраюцца ў Наўскі Чацвер, у другіх — на Правадную нядзелю. Але ў большасці наведванне могілак адбываецца на 9-ты дзень пасля Вялікадня. У гэты дзень кожная сям'я ішла спачатку ў царкву, а потым на прыбраныя загадзя —яшчэ на так званую Жывую Радаўніцу — за некалькі дзён да вызначанага аўторка магілы блізкіх.
Засцілалі насып ручніком, абрусам, выстаўлялі яду, садзіліся наўкола і пачыналі трапезу, якая нагадвала старажытную язычніцкую "страву" - трызну. Паміналі нябожчыкаў, часта гучалі галашэнні. Крыху стравы і гарэлкі пакідалі на могілках - "для памерлых".
Праваслаўная царква не ўхваляе гэтага, як і пакідання на могілках велікодных яек, кажучы, што галоўнае для нябожчыка — малітва. Завяршаліся Радуніцкія дзяды застоллем дома.
Язычніцкае свята трывала існуе і цяпер, бо славяне маюць душэўную патрэбу ушаноўваць памяць сваіх продкаў.
Кoличество переходов на страницу: 5143
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |