https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Саракі


Саракі - веснавое свята земляроба.

У гэты дзень чакалі прылёту птушак (жаваранкаў), "адпушчэння" дрэў. "Зіма канчаецца - вясна пачынаецца". Калі ад Грамніц да Саракоў трымалася добрае надвор'е, то ўлетку чакалі засуху,  Гаварылі, што гэта свята "пчальніковае" і ўжо канчаткова прыходзіць вясна: "На Саракі мужык пытаецца, ці далёка да ракі"; "Святыя Саракі - да не йдзі да ракі"; "Святыя Саракі ў поле саху валакі". Але йшчэ чакалі 40 маразоў.

Выпякалі з цеста для дзяцей 40 жаваранкоў, у некаторых мясцовасцях - 40 варэнікаў, 40 маленькіх пернікаў, піражкоў ці галушак. Гушкаліся на арэлях.

Згодна павер'ям,  сарока пачынае віць сабе гняздо і прыносіць для гэтага 40 пруцікаў.  Хлопчыкі павінны да усходу сонца, босыя, не памыўшыся і закрыўшы вочы, падабраць на двары 40 трэсак і высыпаць іх на печ або перакінуць цераз хату столькі ж палачак. Хто выканае гэта  - той вясною знойдзе 40 птушыных гнёздаў альбо 40 качыных яек.

На Саракі нібы вылятае  у нашу старонку 40 "выраяў" - птушак і калі хто-небудзь ў той дзень убачыць вырай, які ляціць - то гэта знак яго будучага поспеху і шчасця ва ўсім.

Народ ведаў, "што на Саракі дзень з ноччу мераецца". Відаць, у старажытнасці гэта свята звязвалася з вясеннім раўнаденствам, ад якога пачыналася вясна.

У праваслаўі - дзень 40 пакутнікаў.


 

Кoличество переходов на страницу: 8815


Комментарии