Гэта дата звязана з гісторыяй першага знешнепалітычнага ведамства ў перыяд станаўлення (1919-1920 гады) дзяржаўнасці Беларусі - Камісарыята замежных спраў ССРБ.
22 студзеня 1919 года ў газеце "Звязда" была размешчана першая публічная аб'ява аб пачатку дзейнасці Камісарыята і вызначана месца яго размяшчэння - горад Мінск.
Заснаванне афіцыйных геральдычных сімвалаў сістэмы органаў дыпламатычнай службы Беларусі, а таксама прафесійнага свята з'яўляецца адным з крокаў, накіраваных на ўмацаванне беларускай дыпламатыі.
Гэта будзе садзейнічаць павышэнню прэстыжу дыпслужбы, развіццю і захаванню пераемнасці пакаленняў беларускай дыпламатыі.
Яшчэ адным указам у азнаменаванне 100-годдзя стварэння сістэмы органаў дыпламатычнай службы Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль "100 год дыпламатычнай службе Беларусi".
БЕЛТА, 17 кастрычніка 2018
Кoличество переходов на страницу: 560
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |