https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень бацькі


У Беларусі заснавана новае свята - Дзень бацькі

Новае свята - Дзень бацькі - устаноўлена ў Беларусі 21 кастрычніка. Адпаведны Указ № 198 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам унесена змяненне ва Указ № 157 ад 26 сакавіка 1998 года "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

Ініцыятыва аб заснаванні Дня бацькі прагучала ў час звароту Прэзідэнта з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 28 студзеня 2022 года. Кіраўнік дзяржавы ідэю падтрымаў і даручыў Ураду распрацаваць адпаведны дакумент.

Дата 21 кастрычніка была выбрана для святкавання Дня бацькі, паколькі ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і цяпер з'явіцца магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень. Рэалізацыя ў гэты перыяд адпаведных мерапрыемстваў будзе садзейнічаць далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павысіць значнасць праводзімай дзяржавай сямейнай палітыкі.

Указ № 198 ад 9 чэрвеня 2022 г.

Сайт Презідэнта Республікі Беларусь, 9 чэрвеня 2022


 

Кoличество переходов на страницу: 272