Саракі - веснавое свята земляроба.
У гэты дзень чакалі прылёту птушак (жаваранкаў), "адпушчэння" дрэў. "Зіма канчаецца - вясна пачынаецца". Калі ад Грамніц да Саракоў трымалася добрае надвор`е, то ўлетку чакалі засуху,
Гаварылі, што гэта свята "пчальніковае" і ўжо канчаткова прыходзіць вясна: "На Саракі мужык пытаецца, ці далёка да ракі"; "Святыя Саракі - да не йдзі да ракі"; "Святыя Саракі ў поле саху валакі". Але йшчэ чакалі 40 маразоў.
Выпякалі з цеста для дзяцей 40 жаваранкоў, у некаторых мясцовасцях - 40 варэнікаў, 40 маленькіх пернікаў, піражкоў ці галушак. Гушкаліся на арэлях.
Згодна павер`ям, сарока пачынае віць сабе гняздо і прыносіць для гэтага 40 пруцікаў. Хлопчыкі павінны да усходу сонца, босыя, не памыўшыся і закрыўшы вочы, падабраць на двары 40 трэсак і высыпаць іх на печ або перакінуць цераз хату столькі ж палачак. Хто выканае гэта - той вясною знойдзе 40 птушыных гнёздаў альбо 40 качыных яек.
На Саракі нібы вылятае у нашу старонку 40 "выраяў" - птушак і калі хто-небудзь ў той дзень убачыць вырай, які ляціць - то гэта знак яго будучага поспеху і шчасця ва ўсім.
Народ ведаў, "што на Саракі дзень з ноччу мераецца". Відаць, у старажытнасці гэта свята звязвалася з вясеннім раўнаденствам, ад якога пачыналася вясна.
У праваслаўі - дзень 40 пакутнікаў.
Ссылка на источник:
Саракі