Nur-Sultan
13:47:45
Мiнск
10:47:45
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Аўторак 29 красавіка 2025 г.
Скоро
Праздник единства народа Казахстана
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Скідзель
Биолаборатории
Агова
Будслаў
Декрет №1
Дети Азии
Прапойск
Электротранспорт
Робот
Декрет №3
Санкции
Криптовалюта
Дрывяты
Китай
Кубок Европы
Соцзащита
Закозель
Туризм
Пандемия
Жорнаўка
Пружаны
Петрыкаў
Падляшша
БелБиоград
Страдубка
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

Віншаванне на ўрачыстасць Божага Нараджэння біскупа Антонія Дзям`янкі

«Няхай Сын Божы прынясе давер туды, дзе пануе сумненне, а роспач і абыякавасць пераменіць у шчырую любоў і радасць жыцця», — жадае біскуп Пінскі.

«Вось Дзева зачне i народзіць Сына,

i дадуць Яму iмя Эмануэль,

што азначае — з намi Бог» (Мц 1, 23)

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага года жадаю, каб гэты незвычайны для ўсіх нас час мы перажывалі як дар Божага Провіду ў будаванні лепшай будучыні.

Няхай асаблівасць перажывання сёлетніх святаў і тыя жыццёвыя выклікі, якія стаяць перад намі, дапамогуць кожнаму з нас адкрыць для сябе нешта новае і добрае.

Нараджэнне Хрыста напоўніла свет зусім іншым глыбінным сэнсам. Няхай таксама і нам перажыванне таямніцы калядных святаў дапаможа адкрыць новыя перспектывы ў адносінах з Богам і бліжнім.

Няхай Бог, які стаўся Чалавекам, учыніць усіх людзей яшчэ больш чалавечнымі, каб усе памяталі, што мы створаныя па Яго вобразу і падабенству. Каб кожны з нас няспынна ўзрастаў у веры, не губляў надзеі, а перадусім любіў Бога і ўзлюбленае Ім стварэнне. Няхай Сын Божы прынясе давер туды, дзе пануе сумненне, а роспач і абыякавасць пераменіць у шчырую любоў і радасць жыцця.

Радасных святаў Божага Нараджэння!

Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

+ Антоні Дзям’янка

Біскуп Пінскі

Пінск, Божае Нараджэнне 2020

Віншаванні з Божым Нараджэннем ад біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB

«Жадаю, каб свята Божага Нараджэння ў гэтым годзе было для нас благаслаўлёным, каб ніводная сям’я не смуткавала, каб кожны мог сесці за святочным сталом побач са сваімі блізкімі. Няхай наш Збаўца народзіцца нанова праз сваю ласку ў нашых душах і сэрцах», — кажа Біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці.

Віншаванні біскупа Аляксандра Кашкевіча на свята Божага Нараджэння і Новы год

«Жадаю падзяліцца аплаткай з усімі, каб гэтыя святы зблізілі нас яшчэ больш адзін з адным, нарадзілі ўзаемную зычлівасць і дабрыню, жаданы мір і прабачэнне, якія, як ніколі, патрэбныя нашаму грамадству і нашай краіне», — піша біскуп Гродзенскі.

«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі»

(Лк 2, 14).

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Дарагія вернікі дыяцэзіі!

Перад намі цудоўныя святы Божага Нараджэння, якія мы перажываем заўсёды ў асаблівай атмасферы цеплыні і сярод самых блізкіх людзей. Хоць сёлетнія святы, напэўна, будуць іншыя, чым усе, якія мы памятаем.

Аднак Божае Нараджэнне заўсёды прыносіць радасць і надзею.

Надзею, што — з Божай дапамогай — мы пройдзем разам праз гэты цяжкі час і хутка зноў зможам нармальна жыць, функцыянаваць, арганізоўваць у тым жа фармаце, што і раней, усе нашы дыяцэзіяльныя ўрачыстасці і сустрэчы, якія ўзбагачаюць нашу веру і набліжаюць нас да Пана Бога і іншага чалавека.

Перш, чым гэта стане магчыма, жадаю ў гэты святы час Нараджэння Пана быць блізка да вашых сем’яў, парафіяльных супольнасцяў, чалавечых сэрцаў. Жадаю быць разам з вамі праз малітву, захоўванне нашых традыцый, праз веру і любоў.

У гэты выключны і адзіны на працягу ўсяго года вігілійны вечар жадаю падзяліцца аплаткай з усімі, каб гэтыя святы зблізілі нас яшчэ больш адзін з адным, нарадзілі ўзаемную зычлівасць і дабрыню, жаданы мір і прабачэнне, якія, як ніколі, патрэбныя нашаму грамадству і нашай краіне.

Няхай гэтыя святы схіляюць нас усіх да чуласці ў дачыненні да хворых, бедных, самотных і церпячых.

Дарагія браты і сёстры!

Жадаю, каб святкаванне Божага Нараджэння было часам нараджэння і ўмацавання ў нас самага лепшага, прыгожага і высакароднага, а Новы 2021 год, які набліжаецца, быў поўны добрых хвілін, даў пачуццё бяспекі, а таксама ўпэўненасць, што Божая любоў спадарожнічае ўсім тым, хто ёй давярае.

Благаслаўлёных святаў Божага Нараджэння і шчаслівага Новага года!

З пастырскім бласлаўленнем

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

Гродна, Божае Нараджэнне 2020 г.

Віншаванне біскупа Юзафа Станеўскага на святы Божага Нараджэння і Новы год

«Заахвочваю вас, браты і сёстры, сябры, людзі добрай волі, суайчыннікі, да малітвы ля ясляў Езуса Хрыста, нашага Пана і Збаўцы, за нашу Айчыну і яе народ на парозе і на працягу новага 2021 года», — піша Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі.

Любыя майму сэрцу браты і сёстры!

Сардэчна вітаю вас у час падзякі Пану Богу за 2020 год і малітвы аб дараванні нам Божым Провідам новага 2021 года.

Як мы ўжо ведаем, Папа Францішак 3 кастрычніка бягучага года ў Асізі падпісаў энцыкліку Fratelli Tutti — Аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве — у якой між іншым прыходзіць да высновы, што «жыццё — гэта не час, які мінае, але час сустрэчы». І таму, лічыць Пантыфік, «ніхто не можа адчуць каштоўнасць жыцця без рэальных твараў тых, каго ён любіць». А «Бог не глядзіць вачыма, Бог глядзіць сэрцам».

Таму дзякуем вам, людзі ў белых халатах, за ваш «позірк сэрцам», за «час сустрэчы», за ваш «дар самога сябе», за вашу барацьбу за кожнае жыццё.

Мы не бачым вашых твараў, з-за антывірусный маскі цяжка распазнаць, хто нахіляецца нада мной, хто гэты самаранін. За вашу «ўмеласць бачыць сэрцам» мы дзякуем і молімся Богу.

Мае дарагія сябры. Час мінае, а з ім у гісторыю адыходзіць высакосны 2020 год, і толькі час сустрэчы ў братэрстве і сацыяльным сяброўстве з далікатным полымем цеплыні сэрца і позіркам спачування пакінуць свой след у памяці кожнага з нас як пазітыўны багаж, які мы ахвотна забярэм з сабой у новы 2021 год — «новы час сустрэчы». Якім ён будзе для нас і што запомняць з нашай сустрэчы тыя, якіх даў нам Пан?

Таму за Папам Францішкам хочацца паўтарыць: «Касцёл — гэта дом з адчыненымі дзвярыма, бо ён — маці. І падобна Марыі, Маці Езуса, мы хочам быць Касцёлам, які служыць, які выходзіць з дому, выходзіць са сваіх святыняў, выходзіць са сваіх сакрыстый, каб суправаджаць жыццё, падтрымліваць надзею, быць знакам адзінства, каб будаваць масты, разбураць муры, сеяць насенне прымірэння» (гл. FT 276). Гэтыя і іншыя шляхетныя намаганні, на думку Пантыфіка, маюць права на рэалізацыю, калі сучасныя зразумеюць, што «зямля ёсць пазыкай, якую атрымлівае кожнае пакаленне і павінна перадаць яе наступнаму пакаленню».

Аднак вельмі важна, «каб мы не страцілі здольнасці заўважаць неабходнасць перамены сэрца, звычаяў і ладу жыцця».

Мае дарагія. Новы 2021 год згодна з воляй Святога Айца Францішка прысвечаны святому Юзафу, апекуну Дзіцяткі Езуса і абранніку Насвяцейшай Панны Марыі. З гэтай нагоды Святы Айцец напісаў Апостальскі ліст Patris corde («Бацькоўскім сэрцам»), прысвечаны 150-годдзю прызнання святога Юзафа апекуном Каталіцкага Касцёла. У гэтым лісце Пантыфік заахвочвае нас нанава «зразумець сэнс працы, якая надае годнасць», якая «становіцца ўдзелам у справе збаўлення» і «магчымасцю рэалізацыі» для сябе і сваёй сям’і. Ён заклікае «адкрыць каштоўнасць, важнасць і неабходнасць працы», каб закласці асновы «новай нармальнасці, дзе нікога не выключаюць, каб з годнасцю і радасцю есці хлеб, які з’яўляецца плёнам працы». «Ніводзін малады, ніводзін чалавек, ніводная сям’я без працы!» — такі дэвіз прапануе Папа ў 2021 годзе.

Заахвочваю вас, браты і сёстры, сябры, людзі добрай волі, суайчыннікі, да малітвы ля ясляў Езуса Хрыста, нашага Пана і Збаўцы, за нашу Айчыну і яе народ на парозе і на працягу новага 2021 года — аб «хвале Богу на вышынях, аб супакоі людзям на зямлі сінявокай Бацькаўшчыны і каб на нашым стале заўсёды быў хлеб і да хлеба».

Са святам і Новым годам.

Юзаф Станеўскі

Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі

Гродна, Божае Нараджэнне 2020 г.

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча са святам Божага Нараджэння

«Няхай жа і мы не застанемся ўбаку ад Падзеі, якую Бог падрыхтаваў для нас, каб распаліць нашае сэрца агнём сваёй Любові. Каб мы сталі больш адкрытыя і ўважлівыя адзін да аднаго, каб самі навучыліся любіць і цаніць тое, што маем у сваім жыцці, а перадусім само жыццё, як дар бязмежнай Божай мудрасці», — кажа біскуп Віцебскі.

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі!

Ужо хутка адыдзе ў гісторыю чарговы год нашага жыцця. Год 2020-ы. Нам вельмі хацелася б, каб разам з ім адышлі ў гісторыю і больш не вярталіся тыя цяжкасці і праблемы, якія ён нам прынёс. Мы молім аб гэтым Бога і спадзяёмся, што нас не пакіне. Таму з вялікай надзеяй сустракаем свята Яго нараджэння — нараджэння Слова, якое «…сталася целам і пасялілася між намі» (Ян 1, 14). Менавіта такі адказ дае Бог чалавеку, які церпіць: «…вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку» (Мц 28, 20). Я з вамі, каб вас умацаваць, каб даць вам сілу, каб разам з вамі ўзяць крыж.

Узяць яго ўжо зараз тут, лежучым у зімнай стайні, захутаным у матчыну хустку, сярод жывёлаў у іх жолабе з сенам.

І сярод цемры трываючага змроку Неба абвяшчае нам вялікую радасць! Радасць з таго, што нарадзіўся доўгачаканы Збаўца. Нарадзіўся Той, хто з’яўляецца «Дарогай, Праўдай і Жыццём» (Ян 14, 6). Хто нясе справядлівасць, любоў і прабачэнне. Той, хто пазней скажа пра сябе: «Я — святло свету. Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця» (Ян 8, 12). Нарэшце, Той, хто прыйшоў, каб зруйнаваць «мур варожасці» (Эф 2, 14), які падзяляе людзей.

Таму нябесныя хоры анёлаў заклікаюць пастушкоў, людзей простых і адкрытага сэрца, каб прыйсці і пакланіцца Добраму Пастыру людскіх душаў. Таму зорка вядзе Мудрацоў з усходу, каб сваімі дарамі вызналі веру ў Каралеўскую моц, Святарскую веліч і Людскую годнасць Нованароджанага Валадара сусвету. Таму ўвесь свет глядзіць са здзіўленнем на незвычайныя Божыя справы.

Няхай жа і мы не застанёмся ўбаку ад Падзеі, якую Бог падрыхтаваў для нас, каб распаліць нашае сэрца агнём сваёй Любові.

Каб мы сталі больш адкрытыя і ўважлівыя адзін да аднаго, каб самі навучыліся любіць і цаніць тое, што маем у сваім жыцці, а перадусім само жыццё, як дар бязмежнай Божай мудрасці.

Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго! І няхай гэтае Божае Немаўля стане для кожнага з нас крыніцай надзеі, святла і супакою. А Яго бласлаўленне спадарожнічае нам і нашай роднай Беларусі праз увесь надыходзячы 2021 год.

Cа святам!

+ Алег Буткевіч

Біскуп Віцебскі

Святочнае віншаванне архімандрыта Сяргея (Гаека)

Са словамі віншавання звярнуўся да вернікаў Апостальскі візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей (Гаек).

Каляднае віншаванне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча

Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч кіруе словы віншавання з Божым Нараджэннем вернікам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і прадстаўнікам іншых хрысціянскіх канфесій, а таксама перадае благаслаўленне Папы Францішка ўсяму беларускаму народу.

Віншаванне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча са святам Божага Нараджэння і Новым, 2021 годам

Дарагія браты і сёстры,

у гэтыя святочныя дні я звяртаюся са словамі віншавання перадусім да вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і да хрысціянаў, якія разам з намі адзначаюць Нараджэнне Хрыста. Няхай Збаўца, які дзве тысячы гадоў таму нарадзіўся ў Бэтлееме, напоўніць нас радасцю і супакоем.

Няхай свята Яго Нараджэння стане часам міру і згоды, часам перамогі святла над цемраю, а любові — над нянавісцю.

Я звяртаюся таксама да нашых праваслаўных братоў і сясцёр і тых, хто будзе перажываць свята Божага Нараджэння праз два тыдні. Хоць мы святкуем у розны час, аднак нас аб’ядноўвае адзіная радасць. Бог прыйшоў на свет, каб дапамагчы нам пераадольваць падзелы і будаваць адзінства ў разнастайнасці. Замест старых моў, змяшаных падчас будавання Вавілонскай вежы, Ён сваім Нараджэннем у целе даў нам новую мову — мову любові, аднолькава зразумелую ўсім людзям ва ўсе часы і на ўсіх кантынентах. Няхай гэтая найпрыгажэйшая мова спрыяе развіццю дыялогу і ўзаемаразумення паміж усімі вызнаўцамі Хрыста.

Акрамя таго, я звяртаюся да людзей, якія яшчэ не сустрэліся з Богам. Няхай свята Хрыстова Нараджэння прынясе вам адчуванне жывой прысутнасці Вышэйшага Дабра, увасобленага ў маленькім Немаўлятку. Калі вы гэта адчуеце, ваша сэрца зможа адкрыць і прыняць самую важную праўду, якая адкрые вам новыя жыццёвыя гарызонты.

Асаблівым чынам я хачу звярнуцца да прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў і ўсіх людзей, якія паспрыялі таму, каб на Калядныя святы ў Беларусь мог вярнуцца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Няхай Бог шчодра ўзнагародзіць усіх вас, дзякуючы каму пастыр можа сустрэць Нараджэнне Хрыста разам з пастваю, са сваім духавенствам і вернікамі. Як жа цудоўна і прыгожа, што ўся сям’я беларускага Касцёла можа перажыць гэтае вялікае свята разам са сваім шматгадовым галавой і ў хуткім часе годна адзначыць яго юбілей.

Паважаныя сябры, я перадаю віншаванне і благаслаўленне Папы Францішка ўсяму народу ўзлюбленай Беларусі.

У гэты няпросты час, пазначаны пандэміяй каранавірусу і складанай сітуацыяй у беларускім грамадстве, я жадаю ўсім вам і вашым блізкім міру і згоды, а таксама здароўя, радасці і дабрабыту на кожны дзень Новага, дзве тысячы дваццаць першага года.

Вясёлых Калядаў і шчаслівага Новага года!

catholic.by, 24 снежня 2020

Ссылка на источник:Пастырскае пасланне на Божае Нараджэнне 2020

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной