Сёння заходнія краіны вядуць апошні бой за захаванне ўласнага панавання. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў доктар ваенных навук, прафесар Мікалай Бузін.
"Цяпер ідзе апошні бой для заходняга свету. Справа ў тым, што разбураецца іх светаразуменне, уладкаванне свету, пры якім яны прывыклі жыць стагоддзямі. У іх усё наладжана: ёсць рабы, наглядчыкі, паны. Ёсць залаты мільярд і тыя, хто на яго ў той ці іншай меры працуюць. За апошнія чатыры гады найбагацейшыя сем`і Амерыкі павялічылі свае багацці на 15-20 працэнтаў, у той час як самі амерыканцы сталі бяднейшымі. І галоўная задача амерыканскага істэблішменту - накарміць сваіх выбаршчыкаў", - сказаў Мікалай Бузін.
Ваенны эксперт нагадаў, што ЗША ў сваёй гісторыі не аднойчы ўдавалася павярнуць знешнія праблемы сабе на карысць: "Першая сусветная вайна ўзняла амерыканскую эканоміку і зрабіла ЗША практычна першай дзяржавай свету. Потым была Другая сусветная вайна. Амерыканцы зразумелі, што калі гэты механізм спрацаваў адзін раз, то спрацуе і другі".
У выпадку з канфліктам ва Украіне, прадоўжыў Мікалай Бузін, гэты механізм не спрацаваў. "Амерыканцы не ўбачылі, што свет мяняецца, з`явіліся новыя цэнтры сілы. Але з Кітаем па-ранейшаму спрабуюць размаўляць, як з каланіяльнай краінай. Прачнулася і Афрыка. Там сталі задавацца пытаннем, чаму ўсё афрыканскае золата знаходзіцца ў Еўропе, а самі афрыканцы жывуць надгаладзь", - падкрэсліў ён.
Ваенны эксперт звярнуў увагу і на такіх геапалітычных ігракоў, як Індыя, Пакістан, Іран і Саудаўская Аравія. "Уся моц заходніх краін грунтавалася на тэхналогіях. Але яны перасталі быць генератарам новых ідэй. Больш як 80 працэнтаў людзей, якія прадстаўляюць навуковую галіну ў Амерыцы, - гэта мігранты. Амерыканцы проста збіраюць разумных людзей з іншых краін. Ім удавалася рабіць гэта дзесяцігоддзямі, а сёння не атрымліваецца. Сіла з`явілася не толькі ў амерыканцаў. І Захад будзе рабіць усё для захавання таго свету, які іх задавольвае", - перакананы Мікалай Бузін.
18 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТАСсылка на источник:
Захад вядзе апошні бой за захаванне свайго панавання