Энергетыка
Электраслесар па рамонце і абслугоўванні аўтаматыкі і сродкаў вымярэнняў цэха цеплавой аўтаматыкі і вымярэнняў Мінскай ЦЭЦ-3 Данііл Шэйко пачаў працаваць тут яшчэ падчас вучобы ў Мінскім дзяржаўным энергетычным каледжы. Потым была служба ў арміі, пасля заканчэння: "Летась у нас было рэкорднае спажыванне электрычнай энергіі за перыяд незалежнасці нашай краіны — больш за 41 мільярд кВт·г. "
«Сёлета за 11 месяцаў адносна да мінулага года мы дадалі 2,2 мільярда кВт·г і чакаем, што па выніках гэтага года ў нас будзе спажыванне электрычнай энергіі звыш 43 мільярдаў кВт·г. Гэта значыць, мы бачым досыць інтэнсіўны рост спажыванняэлектрычнай энергіі. Ён цалкам забяспечваецца ўнутранымі магчымасцямі беларускай энергасістэмы», — паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз.
У краіне прымаюцца меры для павелічэння электраспажывання, у тым ліку для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. Камфортныя тарыфы для насельніцтва паслужылі стымулам для павелічэння электраспажывання імі з мэтай нагрэву, за студзень — лістапад гэты паказчык вырас на 35 % у параўнанні з мінулым годам і склаў больш за 740 мільёнаў кілават-гадзін. Чакаецца, што сёлета энергетыкі наблізяцца да лічбы ў 1 мільярд кВт·г на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння.
Намеснік міністра асабліва падкрэсліў, што арганізацыямі Мінэнерга задаволена рэкордная колькасць заявак ад насельніцтва на забеспячэнне тэхнічных умоў для падключэння да электрасеткі. За студзень — лістапад выдадзена больш за 28 тысяч тэхнічных умоў, што на 23 % больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. За ўвесь перыяд задаволена больш чым 120 тысяч заявак ад грамадзян. Асобныя звароты бяруцца на асаблівы кантроль і ўключаюцца ў планы мадэрнізацыі сеткавай інфраструктуры для іх наступнага аператыўнага задавальнення. Цяпер энергетыкамі праводзіцца маштабная работа па рэканструкцыі электрасетак. Так, за студзень — лістапад пабудавана і мадэрнізавана каля 2600 км сетак. Да канца года плануецца дасягнуць узроўню 2900 кіламетраў.
Колькасць электрамабіляў павялічылася ўдвая
Таксама ў Беларусі развіваецца электратранспарт. «Апераджальныя тэмпы будаўніцтва зараднай інфраструктуры стварылі ўсе перадумовы для таго, каб нашы жыхары змаглі выкарыстоўваць электратранспарт у якасці свайго асноўнага сродку перамяшчэння. Толькі за апошні год колькасць электрамабіляў у нас павялічылася ўдвая. Калі да канца мінулага года гэтая лічба набліжалася да 10 тысяч, то па выніках 11 месяцаў у краіне больш за 21 тысячу электрамабіляў. І эксперты прагназуюць, што да канца года гэта лічба можа наблізіцца да 24 тысяч», — сказаў Дзяніс Мароз.
Ён адзначыў, што рост колькасці электрамабіляў стварае пэўны рынак збыту электрычнай энергіі ўнутры краіны: «І мы назіраем таксама больш чым двухразовы рост спажывання электрычнай энергіі на запраўку электрамабіляў. З’явіўся такі трэнд у Беларусі. Рыхтуем адпаведныя рашэнні на ўзроўні Міністэрства энергетыкі па развіцці цяпер ужо сеткавай інфраструктуры для задавальнення гэтых патрэб. Акрамя таго, у краіне вырабляюцца электразарадныя станцыі, ствараюцца аператары па развіцці электразараднай інфраструктуры."
У чаргу па крыптавалюту
Інвестары і майнінг. Гэта досыць перспектыўны кірунак. Беларуская атамная электрастанцыя дала імпульс фармаванню новых тыпаў тарыфаў на электрычную энергію. Адзін з іх — выкарыстанне электрычнай энергіі для майнінгу.
«Гэтыя стымуляцыйныя тарыфы ніжэйшыя за звычайныя, што звязана з аб’ёмам спажывання. І яны дыферэнцыраваны па аб’ёме. Сэнс такой тарыфікацыі такі: чым больш электраэнергіі спажываеш, тым танней гэтая электраэнергія табе абыходзіцца. У краіне устаноўленая магутнасць майнінгу перавышае 120 МВт. Яны эфектыўна працуюць, вырабляюць крыптавалюту, спажываюць электрычную энергію. Мы назіраем на працягу гэтага года досыць бурную цікавасць з боку розных інвестараў да будаўніцтва майнінгавай фермы на тэрыторыі Беларусі», — адзначыў Дзяніс Мароз.
Паводле яго слоў, праводзяцца кансультацыі, сустрэчы зінвестарамі, аналізуюцца пляцоўкі, на якіх ёсць даступная магутнасць для ўзвядзення адпаведнай майнінгавай інфраструктуры. «Наша пазіцыя ў Міністэрстве энергетыкі: такія майнінгавыя кампаніі павінны быць зацікаўлены працаваць у беларускай энергасістэме на працягу доўгага перыяду. Перспектывы мы бачым велічэзныя, ёсць мноства зваротаў. Думаю, што ў найбліжэйшы час убачым рэалізацыю новых праектаў», — лічыць Дзяніс Мароз.
Рашэнне аб другой АЭС могуць прыняць ужо налета
Дзяніс Мароз паведаміў, што цяпер працягваецца вывучэнне пытання магчымага будаўніцтва другой АЭС на нашай тэрыторыі: «У Беларусі вядзецца маштабная работа па аналізе таго, як будзе развівацца атамная энергетыка. Кіраўнік дзяржавы даручыў распрацаваць тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, у якім павінен быць дастаткова глыбокі аналіз магчымасці інтэграцыі яшчэ адной атамнай электрастанцыі альбо яшчэ аднаго энергаблока на тэрыторыі краіны. Аналізуем, што ў краіне будзе адбывацца ў найбліжэйшыя 10, 15, 20 гадоў. І з улікам гэтага вызначаем, што можна і трэба рабіць з пункту гледжання гарантавання энергетычнай бяспекі».
Цяпер вывучаюцца і іншыя варыянты. «Мы не адкідаем ніякіх тэхналогій. Вядзецца работа па аналізе ўсіх магчымых падыходаў: гэта і ядзерныя кацельні, і малыя модульныя рэактары, і блокі ў 600 МВт, якія сёння „Расатамам“ распрацоўваюцца і плануюцца да ўкаранення. Адзінае, на чым мы настойваем, — тыя падыходы, якія будуць рэалізоўвацца ў нашай краіне, павінны быць апрабаваны і верыфікаваны, павінна быць пацвярджэнне, што гэтая тэхналогія працуе, яна надзейная, бяспечная і ніякіх праблем не ўзнікне», — адзначыў намеснік міністра. — "Пасля правядзення комплекснага аналізу, будзе адпаведны даклад на ўзроўні ўрада, кіраўніка дзяржавы. Тэрмін у нас — 2025 год. Пасля гэтага — адпаведныя рашэнні", — сказаў Дзяніс Мароз.
Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 20 снежня 2024
Ссылка на источник:
Электрадамы, электрамабілі і майнінгавыя фермы