Адам Мицкевич
Adam Mickiewiczпаэт, публіцыст, грамадскі дзеяч.Будучы пясняр Літвы (тагачаснай Беларусі) нарадзіўся 24 снежня 1798 г. на Наваградчыне на хутары Завоссе у сям`і адваката. Пачатковую адукацыю атрымаў у Наваградскай даминіканскай школе. У 1819 г. скончыў Віленскі Універсітэт.
Хаця паэт тварыў на польскай мове, але адчуваў і называў сабе "ліцвінам". А беларускую мову Міцкевіч называў "самай гарманічнай із усіх славянскіх моў і найменш змененай", лічыў, што "гэта найбольш багатая і найбольш чыстая гаворка, якая даўно з`явілася і цудоўна распрацавана".
Тут, у Вільні Міцкевіч стварыў славутую паэму
"Гражына" (1823), у якой ажывае старажытная гісторыя Літвы-Беларусі і пачаў шматгадовую працу над паэмай "Дзяды".
Польскія крытыкі, незадаволеныя "беларускасцю" яго твораў, распачалі злосныя нападкі на Міцкевіча, але на Літве ўсе былі глыбока ўражаны, з`явілася шмат прыхільнiкаў таленту рамантычнага паэта.
Знакамітая паэма "Пан Тадевуш", напісаная на чужыне, якую нашчадкі назвалі "энцыклапедыяй жыцця ліцвінаў", пачыналася славамі любові да роднае зямлі:
Litwo! Ojczyzno moja! ty jesteś jak zdrowie;
Ile cię trzeba cenić, ten tylko się dowie,
Kto cię stracił. Dziś piękność twą w całej ozdobie
Widzę i opisuję, bo tęsknię po tobie.
У 1824 годзе за актыўны удзел у патрыятычных суполках быў высланы у Расію, жыў у Санкт-Пецярбурзе, Маскве, Адэсе. У 1829 годзе атрымаў дазваленне выехаць у Заходнюю Еўропу.
Да самай сваёй нечаканай смерці у Канстанцінопалі 26 лістапада 1855г. падтрымліваў вызваленчы рух... 4 ліпеня 1890 г. астанкi Міцкевіча з парыжскіх могілкаў у Монмарансі перавезены ў Польшчу і пахаваны ў нішы каралеўскага палаца Вавель у Кракаве побач з Т.Касцюшкам.
Літаратурная спадчына паэта моцна паўплывала на развіццё далейшай беларускай літаратуры.
На Радзіме Адама Міцкевіча створаны
музей.
( Дадаткова: на беларускім сайце
Родныя вобразы )