Игнат Дамейко
Ignacy Domeyko выдатны вучоны: геолаг, публіцыст, асветнік, грамадзкі дзеяч, заснавальнік універсітэта ў Сант`яга. Нацыянальны герой Чылі.
Імя Ігната Дамейкі унесена у каляндар памятных датаў UNESCO. 200-я гадаўшчына са дня нараджэння адзначалася у ва ўсім свеце (Ignacy Domeyko Year).
Нарадзіўся на Наваградчыне у фальварку Медзвядка (цяперашні Карэліцкі раён), 31 ліпеня 1802 года.
Сябраваў у Віленскім унівэрсітэце з
Адамам Міцкевічам (1798—1855),
Тамашам Занам (1796—1855),
Янам Чачотам(1796—1847).
Пасля падаўлення паўстання 1830-31 года перабраўся ў Чылі.
Яго імем названы мінэрал Domeykit (Cu3As), фіялка (Viola domeykiana), рачок (Nautilus domeykus), смоўж (Amonites domeykanus), ліса (Canis domeykanus), горад (Puerto de Domeyko) і пасёлак у Чылі, вулканічная горная сістэма ў Андах (Cordillera Domeyko), вяршына (Cerro de Domeyko), астэроід (2784 Domeyko).
На Радзіме вучонага ўстаноўлены памятны камень, у мясцовай школе існуе яго музей.
23 студзеня 1889 года у Чылі, калі пайшоў з жыцця гэты надзвычайны чалавек, быў был аб`яўлены днём усенароднага жалю.
У цэнтры Сант`яга пастаўлены помнік Дамейку, як "Вялікаму Асветніку", ад народа Чылі.
(падрабязней:
http://www.angelfire.com/scifi2/rsolecki/ignacy_domeyko.html )