Владислав Сырокомля
Wladyslaw Syrokomla
паэт, історык літаратуры, этнограф, перакладчык Сапраўднае імя паэта Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч.
Нарадзіўся ў Смольгаве на Міншчыне 29 верасня 1823г. у небагатай шляхецкай сям`і.
Герб "Сыракомля".
"Я - ліцвін", - неаднаразова падкрэсліваў Уладзіслаў Сыракомля. Але талент паэта сягаў і на Расію і на Польшу. Вядомы рускі крытык М.Аксакаў назваў яго "сапраўдным народным паэтом, народным гусляром". Таксама лічаць і польскія даследчыкі ягонай творчасці.
Беларуская мова ў тыя часы была заціснута паміж польскай і рускай, па беларуску няможна было друкаваць. Уладзіслаў Сыракомля быў перакананы, што без поўнага сацыяльнага вызвалення беларускага народа не можа быць сапраўднага развіцця беларускае культуры і літаратуры. І паэт стараўся абудзіць любоў народа да свае гістарычнае і моўнае спадчыны: "Прыгожае гэта адгалінаванне славянскае мовы - крывіцкі дыялект - і старое! Бо гэта мова нашага Літоўскага статута і справаводства на працягу двух вякоў, XVI i XVII, і распаўсюджаная! Бо смела можна сказаць, што размаўлялі на ёй тры чвэрці даўняе Літвы, люд, шляхта і паны..."
Многія з беларускіх і польскіх вершаў сталі народнымі песнямі у суседніх народаў, напрыклад, як знакаміты "Паштальён". За перапісванне верша "Добрыя весці" пад час паўстання 1863г. ссылалі ў Сібір. Разам з Р.Бёрнсам і Т.Шаўчэнкам быў з найбольш любімых паэтаў рускай інтэлігенцыі. Максім Горкі па таленту і значнасці раўняў Сыракомлю з Гейнэ, Пушкіным, Міцкевічам, Шэлі.
Памёр 15 верасня 1862г. у Вільні. Па паведамленні штабс-афіцэра жандарскага корпуса па справах Віленскай губерні, палкоўніка Лосева: "6 верасня (18 верасня па н.ст.) у Вільні адбылося ўрачыстае пахаванне знакамітага польскага паэта Кандратовіча, вядомага ў літаратурным свеце пад псеўданімам Сыракомля. Людзей сабралася вельмі многа, да 10 тысяч, нават з суседніх губерняў прыехала шмат асоб, каб аддаць апошнюю пашану яго таленту..."
Найвядомыя творы:
"Добрыя весці" 1848
"Margier" 1855
"Janko Cmentarnik" 1856
"Urodzony Jan Deborog"
"Chatka w lesie" 1855—1856
"Ужо птушкі пяюць усюды..." 1861 (Скарыставаны матэрыялы Кастуся Цвіркі)Ссылка на источник:
Уладзіслаў Сыракомля