Казимир Малевич
(23 лютага 1878г. - 15 траўня 1935 г.)
заснавальнік абстрактнага мастацтва, заснавальнік супрэматызму, сусветна вядомы мастак, аўтар шырока вядомага "Чорнага квадрата".
Казімір Малевіч нарэшце атрымаў беларускую "прапіску". Аказваецца, сусветна вядомы мастак нарадзіўся і жыў на Капыльшчыне.
У энцыклапедыях і даведніках пра месца нараджэння Казіміра Малевіча, аўтара "Чорнага квадрата", "беларускага і расійскага мастака, аднаго з заснавальнікаў абстрактнага мастацтва, заснавальніка супрэматызму" Казіміра Малевіча, сказана неакрэслена: "каля Кіева". Ёсць і дзве іншыя версіі пра яго месца нараджэння, але яны таксама не давалі падстаў называць мастака "беларускім". Бо недастаткова важкі доказ тое, што Малевіч у 1919-1922 гадах выкладаў у віцебскай Народнай мастацкай школе, заснаваў (разам з Л.Лісіцкім) у гэтым горадзе арганізацыю "Стваральнікі новага мастацтва", а ў 1920 годзе кіраваў мастацкім афармленнем горада з нагоды трэцяй гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Бо ці мала дзе хто нейкі час працаваў?! Асноўныя ж гады вучобы і творчасці Малевіча прайшлі ўсё-такі ў Кіеве, Маскве і Ленінградзе (таму ў "БелСЭ" ён названы яшчэ толькі "рускім"). Нават да суайчыннікаў яго не прылічыш, а да беларусаў - тым больш…
І вось на пачатку 2007 года "Краязнаўчая газета" зрабіла (№ 2, 3) сенсацыйную публікацыю. Гэта - урыўкі з "аповеда-загадкі" фізіка і дыпламата Ігара Малевіча. Родам ён з Капыльшчыны, як і рэдактар газеты Уладзімір Гілеп. Але лёс звёў іх не на роднай зямлі, а ў далёкай Амерыцы. А на пытанне, ці не з аднаго ён роду-племені з сусветна вядомым мастаком, Малевіч адказаў сціпла і ўхіліста: "Можа, і так". І для таго былі пэўныя прычыны. І толькі гадоў праз пятнаццаць Ігар Малевіч рашыўся апублікаваць ўрыўкі з сямейных паданняў пад назвай "Казімір", якія, па-мойму, засталіся недастаткова заўважанымі, ацэненымі.
Калі сцісла пераказаць змест усяго таго, што на Капыльшчыне ўспомніла бабуля аўтара Ульяна, то выглядае яно так. Бацька мастака Севярын Малевіч актыўна ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года і таму вымушаны быў хавацца ад ссылкі ці катаргі па хатах мясцовай шляхты. Калі Казіміру споўніліся тры гады, ён паехаў, каб зацерці сляды, з сям’ёй ва Украіну, да знаёмага святара з Бабоўні, які ўладкаваўся ў Канатопе ў манастыр і збіраў вакол сябе ўсіх беглых капылян (вось адкуль у біяграфіі мастака з’явілася гэтае "каля Кіева"). Вярнуўся, крыху разбагацеўшы і набыўшы двух валоў, праз дзесяць год на радзіму, дзе стаў старастам капыльскага кушнерскага цэха. І бацька, і сын зноў акунуліся ў беларускасць. Як устанавіў зусім нядаўна фалькларыст Арсень Ліс, Севярын Малевіч цікавіўся народнай творчасцю, у 1907 годзе апублікаваў у "Вестях императорской Российской Академии наук" збор беларускіх народных песень, запісаных на Капыльшчыне. Што ж датычыцца Казіміра, то, па словах Ігара Малевіча, ён "ніколі не вывучыць ні ўкраінскай, ні рускай мовы. Усе свае лісты і ўсю сваю філасофію новага мастацтва ён напіша на роднай беларускай мове лацінскімі літарамі, а ўвесь свет будзе перакладаць і шукаць адпаведнікі капыльскім слоўцам".
Прывёўшы указаная вышэй звесткі і цытаты, мы ўжо маем поўнае права лічыць Казіміра Малевіча беларускім мастаком. А чаму ўсё ўтойвалася, засакрэчвалася раднёй раней? Ігар Малевіч тлумачыць гэта страхам. Калі аўтар артыкула пытаўся пра сваю радаслоўную ў старэйшых сваякоў, тыя глядзелі на яго спалохана: якім чынам ён усё раскрыў і навошта гэта каму спатрэбілася?! У царскія часы баяліся, што выкрыецца ўдзел Севярына ў паўстанні, у савецкія - што шляхоцкія карані перакрыюць Казіміру шлях у мастацтва. І толькі бабуля Ульяна, равесніца Казіміра, перад смерцю адкрыла аўтару артыкула (прыгадаю, што ён быў першым кіраўніком дыпмісіі Рэспулікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя, працаваў у Кітаі) усю праўду.
Мне застаецца яшчэ прывесці некалькі агульнавядомых звестак пра мастака. Нарадзіўся ён 23 лютага 1878 года. У 1904-1910 гадах вучыўся ў Маскве. Працуючы ў Віцебску, выдаў там дзве кнігі - “Супрэматызм”(1920) і “Бог не скінуты: мастацтва, царква, фабрыка” (1922).
З’ехаўшы ў Ленінград (мусіць, пабойваўся выкрыцця ў дваранскім паходжанні), працаваў там дырэктарам Інстытута мастацкай культуры. Памёр 15 мая 1935 года ў Маскве ці пад Масквой.
Як мастак адмовіўся ад сюжэта. Яго творы - канструкцыі кантрастных паводле колеру геаметрычных фігур - знайшлі паслядоўнікаў ва ўсім свеце, захоўваюцца ў самых прэстыжных музеях.
Адам Мальдзіс (Штотыдневiк «Голас Радзімы», №.27 (3053), чацвер, 19 ліпеня, 2007)
Пасля смерці цела Малевіча, паводле тэстамэнту, было крэміравана ў супрэматычнай дамавіне, зробленай па ўласным эскізе Малевіча. Урна з прахам была пахаваная пад любімым дубам мастака ў Нямчынаўцы - станцыі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, паміж Масквой и Адзінцовам, дзе ён працаваў астатнія гады (1932-33гг). Над магілай быў усталяваны кубічны бэтонавы манумэнт з намаляваным чорным квадратам. У гады вайны магіла была згубленая. Але ў 1988 магіла Малевіча была знойдзена энтузіястамі. На месцы магілы зноў ўсталяваны невялікі манумэнт.

Кoличество переходов на страницу: 4217
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |