У ім, у камені, жыў шавец. Дзвярэй ў яго хаце не было, а было толькі адно акенца, хоць цяпер ад гэтага акенца і слядоў няма. Усякаму, каму трэба былі боты, варта было падысці да акенца, сказаць, што яму трэба, назначыць час і пакласці грошы, колькі — невядома, а вядома толькі, што лішку выкідалі праз акенца, і абутак быў гатовы ў свой час.
Боты былі цудадзейныя: іх можна было насіць пятнаццаць гадоў і чым часцей хадзіць у іх на ігрышчы, тым лепей, але толькі з умоваю не хадзіць у царкву, там яны адразу распаўзаліся.
Святары, ўгледзеўшы ў гэтым шаўцы злога духа, стварылі заклён над каменем, і з таго часу спыніўся выраб цудадзейных ботаў.
Самога шаўца ніхто не бачыў, ніхто з ім не гаварыў, і хто ён такі — дагэтуль таямніца.
Кoличество переходов на страницу: 1668
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |