https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі


2 красавіка 1996 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын падпісалі ў Маскве Дагавор аб Супольнасці Беларусі і Расіі. Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. З таго часу 2 красавіка адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

8 снежня 1999 года ў Маскве адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. 26 студзеня 2000 года, пасля ратыфікацыі Дагавора парламентамі дзвюх краін, ён уступіў у сілу. Гэтыя дакументы вызначылі канчатковую мэту інтэграцыі Беларусі і Расіі - стварэнне Саюзнай дзяржавы. Асноўныя яго мэты - імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах.

Сацыяльная сфера

Прынцыповы момант у супрацоўніцтве краін - забеспячэнне сацыяльнай роўнасці грамадзян дзвюх дзяржаў. Прававой асновай для забеспячэння рэальнай роўнасці правоў грамадзян Беларусі і Расіі з'яўляецца Дагавор паміж Беларуссю і Расіяй аб роўных правах грамадзян ад 25 снежня 1998 года.

Адным з найважнейшых напрамкаў правядзення ўзгодненай сацыяльнай палітыкі з'яўляецца фарміраванне агульнага рынку працы Саюзнай дзяржавы. Грамадзяне Расіі і Беларусі маюць роўныя правы ў аплаце працы, рэжыме рабочага часу і часу адпачынку, ахове і ўмовах працы. Забяспечваецца ўзаемнае прызнанне працоўнага стажу, уключаючы стаж работы па спецыяльнасці. У ходзе стварэння адзінай міграцыйнай прасторы адменены дазвольны парадак найму на работу.

На грамадзян Беларусі і Расіі ўзаемна не распаўсюджваецца патрабаванне абавязковага запаўнення міграцыйных картак. Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб выкарыстанні міграцыйнай карткі адзінага ўзору беларусы і расіяне ўзаемна выключаны з пераліку замежных грамадзян. Факт прыналежнасці асобы да грамадзянства Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі з'яўляецца падставай для атрымання пасведчання на права жыхарства без уліку тэрміну часовага знаходжання і пражывання.

29 сакавіка 2007 года ўступіў у сілу Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння. Прадметам прававога рэгулявання дагавора з'яўляюцца адносіны, звязаныя з пенсійным забеспячэннем і назначэннем працоўных пенсій па старасці (узросце), інваліднасці, па прычыне страты карміцеля, сацыяльных пенсій, выплатай узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, прадастаўленнем дапамог па часовай непрацаздольнасці і мацярынстве, па беспрацоўі, на пахаванне, сямейных дапамог, кампенсацыяй урону ў сувязі з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем у выпадку перасялення грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Расійскай Федэрацыі ў межах Саюзнай дзяржавы. Пры гэтым рэалізуецца "прапарцыянальны" прынцып пенсійнага забеспячэння, згодна з якім кожная дзяржава назначае і выплачвае пенсію за стаж, выпрацаваны на яе тэрыторыі, і забяспечвае "экспарт" назначанай пенсіі ў выпадку перасялення пенсіянера ў межах абедзвюх дзяржаў. Прынцыпова важным у дагаворы з'яўляецца палажэнне, якое прадастаўляе грамадзяніну права выбару назначыць пенсію ў адпаведнасці з гэтым дагаворам або згодна з заканадаўствам дзяржавы, грамадзянінам якой ён з'яўляецца.

У Беларусі (па стане на 1 лютага 2015 года) назначана 12 тыс. 457 пенсій у адпаведнасці з Дагаворам паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння. З назначаных пенсій 912 пенсій экспартуюцца ў Расію. З Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь пенсіі выплачваюцца 18 тыс. 247 атрымальнікам.

У Саюзнай дзяржаве напрацавана нарматыўная база ў галіне адукацыі, якая забяспечвае грамадзянам роўныя правы на атрыманне адукацыі на тэрыторыі дзвюх краін. Паміж Беларуссю і Расіяй дзейнічае міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі, вучоных ступенях і званнях.

У 2013/2014 навучальным годзе ў ВНУ Расійскай Федэрацыі вучыліся 23,8 тыс. грамадзян Беларусі, у ВНУ Рэспублікі Беларусь - на дзённай форме навучалася 998 грамадзян Расіі, у тым ліку 309 чалавек за кошт сродкаў бюджэту Рэспублікі Беларусь.

З бюджэту Саюзнай дзяржавы выдзяляюцца сродкі на правядзенне мерапрыемстваў у сферы адукацыі, сярод іх конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў, злёт юных эколагаў "Экалогія без межаў", велапрабег "Моладзь Расіі і Беларусі - дарога ў будучыню Саюзнай дзяржавы", кадэцкая змена "За гонар Айчыны" і іншыя мерапрыемствы. Беларускія пераможцы алімпіяды школьнікаў "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць" маюць права паступлення на льготных умовах на філалагічныя факультэты ВНУ Беларусі, а расійскія - прадстаўляюцца да спецыяльных прэмій, заснаваных Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі для падтрымкі таленавітай моладзі. Пачынаючы з 2003 года штогод праводзіцца Спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва.

Больш як 30 расійскіх рэгіёнаў актыўна супрацоўнічаюць з Беларуссю ў сферы адукацыі. Развіццю міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў многім садзейнічае правядзенне Дзён адукацыі Рэспублікі Беларусь у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

Бюджэтам Саюзнай дзяржавы на 2015 год прадугледжана фінансаванне 27 мерапрыемстваў у асноўным сацыяльнай накіраванасці, якія праводзяцца Парламенцкім сходам і Пастаянным камітэтам. У першую чаргу гэта мерапрыемствы, прысвечаныя дзіцяча-юнацкай і маладзёжнай палітыцы.

Ахова здароўя

Адна з найважнейшых задач Саюзнай дзяржавы - інтэграцыя, каардынацыя дзейнасці сістэм аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і павышэнне эфектыўнасці іх дзейнасці.

6 сакавіка 2008 года ўступіла ў сілу Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам Беларусі ва ўстановах аховы здароўя Расіі і грамадзянам Расіі ва ўстановах аховы здароўя Беларусі. Пагадненнем замацоўваюцца роўныя правы грамадзян на атрыманне медыцынскай дапамогі, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя, для грамадзян абедзвюх дзяржаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі бакоў, а таксама Героям Савецкага Саюза і кавалерам ордэнаў Славы трох ступеней.

Вялікая ўвага ў рамках Саюзнай дзяржавы ўдзяляецца рэалізацыі праектаў па аздараўленні ветэранаў і дзяцей. Штогод з бюджэту Саюзнай дзяржавы выдзяляюцца сродкі на арганізацыю лячэння і аздараўлення дзяцей з раёнаў Беларусі і Расіі, якія найбольш пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. За перыяд з 2002 па 2014 год у лепшых беларускіх і расійскіх здраўніцах курс лячэння і аздараўлення прайшлі больш як 13,4 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. За кошт бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2014 годзе аздараўляліся звыш 1,5 тыс. дзяцей.

Санаторна-курортнае лячэнне інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы арганізуецца штогод з 2003 года. За год у расійскіх і беларускіх здраўніцах праходзяць лячэнне і аздараўляюцца амаль 700 ветэранаў.

Культура і інфармацыйная сфера

Традыцыйнымі сталі праводзімыя ў рамках Саюзнай дзяржавы сумесныя фестывалі, сустрэчы дзеячаў мастацтва, культурныя абмены і гастролі творчых калектываў, сумесная вытворчасць кінафільмаў, правядзенне выставак, ахова гістарычных і культурных помнікаў, іх рэстаўрацыя.

Заснаванне Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва стала адным з першых крокаў прызнання заслуг майстроў культуры ў справе саюзнага будаўніцтва. Упершыню прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва была прысуджана ў 2002 годзе, уручаецца яна раз у два гады. Першымі ўладальнікамі прэміі сталі расійскі акцёр Аляксей Пятрэнка, беларускі драматург Аляксей Дудараў і народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Пазней лаўрэатамі прэміі станавіліся мастакі Міхаіл Савіцкі і Валянцін Сідараў, акцёры Аляксандр Калягін, Расціслаў Янкоўскі, Уладзімір Гасцюхін, дырыжор Міхаіл Фінберг, кампазітар Аляксандра Пахмутава, паэт Станіслаў Куняеў і інш.

Найбольш буйным саюзным мерапрыемствам у галіне культуры з'яўляецца Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", на якім штогод праходзіць Дзень Саюзнай дзяржавы. Традыцыйным з'яўляецца фестывалі СД: "Творчасць юных", "Моладзь - за Саюзную дзяржаву", фестываль творчасці інвалідаў "Мы - разам".

Пашыраюцца сувязі ў галіне тэатральнага мастацтва. Надаць новы імпульс развіццю тэлевізійнага і тэатральнага мастацтва для дзяцей і юнацтва Беларусі і Расіі прызначаны тэлевізійна-тэатральны фестываль СД "Ажыўшая казка". Штогод праводзяцца майстар-класы для навучэнцаў творчых навучальных устаноў Расіі і Беларусі "Саюзная дзяржава - маладым талентам XXI стагоддзя".

Праводзімая ў Саюзнай дзяржаве работа па развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ажыццяўляецца пры актыўнай інфармацыйнай падтрымцы, пастаянным інфармаванні беларусаў і расіян аб развіцці інтэграцыйных працэсаў. 19 лютага 1998 года заключана міжурадавае Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне друку, якое гарантуе свабодны і раўнапраўны доступ грамадзян Беларусі і Расіі да друкаванай прадукцыі, а таксама стварэнне спрыяльных прававых, арганізацыйных і эканамічных умоў у сферы распаўсюджвання друкаванай прадукцыі. У 1998 годзе створана Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы (ТРА Саюза). Сур'ёзная работа па асвятленні саюзнага будаўніцтва вядзецца з дапамогай саюзных друкаваных СМІ, функцыянуюць інтэрнэт-рэсурсы Саюзнай дзяржавы.

Эканамічная сфера

Расійская Федэрацыя была і застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Рэспублікі Беларусь. З агульнага аб'ёму экспарту Рэспублікі Беларусь у 2014 годзе на долю Расіі прыпадала 42,2 працэнта, імпарт з Расіі склаў 54,6 працэнта агульнага аб'ёму імпарту. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй з 1996 года павялічыўся ў 5,7 раза і склаў у 2014 годзе $37,6 млрд (у 1996 годзе - $6,5 млрд). У 2014 годзе з Беларусі ў Расійскую Федэрацыю экспартавана тавараў на суму $15,3 млрд, імпарт тавараў склаў $22,3 млрд. Аснову экспарту тавараў у РФ складаюць нафтапрадукты, малочная і мясная прадукцыя, грузавыя аўтамабілі, трактары і седлавыя цягачы, чорныя металы, шыны, мэбля, сельскагаспадарчая тэхніка. У імпарце з Расійскай Федэрацыі пераважаюць нафта, нафтапрадукты, прыродны газ, чорныя металы, легкавыя аўтамабілі, рухавікі ўнутранага згарання, каўчук сінтэтычны.

Прыярытэтны напрамак будаўніцтва Саюзнай дзяржавы - фарміраванне адзінай эканамічнай прасторы. Гандаль паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй ажыццяўляецца бяспошлінна. Адмена мытных пошлін ва ўзаемным гандлі, а таксама падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне, прынесла адчувальны эканамічны эфект. Дзеючы антыкрызісны план Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі накіраваны на зачыстку існуючых бар'ераў ва ўзаемным гандлі і эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін.

Вопыт будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, фарміравання Мытнага Саюза Беларусі і Расіі быў выкарыстаны для стварэння Мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан (пачаў функцыянаваць з 1 студзеня 2010 года), такіх інтэграцыйных аб'яднанняў, як Адзіная эканамічная прастора трох краін (з 1 студзеня 2012 года) і Еўразійскі эканамічны саюз (з 1 студзеня 2015 года).

Важную ролю ў станаўленні Саюзнай дзяржавы адыгрывае бюджэт Саюзнай дзяржавы. Агульны бюджэт фарміруецца за кошт адлічэнняў сродкаў з нацыянальных бюджэтаў дзяржаў-удзельніц у прапорцыі: Расія - 65 працэнтаў, Беларусь - 35 працэнтаў. Саюзны бюджэт з'яўляецца эфектыўным інструментам вырашэння сумесных сацыяльна-эканамічных задач Беларусі і Расіі. Упершыню агульны бюджэт Саюза Беларусі і Расіі сфарміраваны ў 1998 годзе.

У Маскве на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета быў прыняты бюджэт СД на 2015 год у аб'ёме амаль 5 млрд расійскіх рублёў. Сродкі пойдуць на ажыццяўленне маштабных сумесных праграм, у прыватнасці, у энергетыцы, касмічнай сферы, сельскай гаспадарцы, а таксама на стварэнне адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы, агульнага рынку працы, на сацабарону грамадзян Расіі і Беларусі.

У 2015 годзе стартуе рэалізацыя 36 саюзных праграм і мерапрыемстваў Беларусі і Расіі. У тым ліку будзе ажыццёўлена фінансаванне новай праграмы "Даследаванні і распрацоўка высокапрадукцыйных інфармацыйна-вылічальных тэхналогій для павелічэння і эфектыўнага выкарыстання рэсурснага патэнцыялу вуглевадароднай сыравіны Саюзнай дзяржавы" ("СКІФ-НЕТРЫ"). У планах праект новай саюзнай праграмы "Нанамашыны", дзякуючы якой плануецца стварыць механізм дастаўкі лякарстваў непасрэдна да хворых клетак чалавечага арганізма. Сярод новых праектаў праграмы "Аўтакампанент" і "Гібрыдныя тэхналогіі".

Тры новыя саюзныя праграмы фарміруюцца ў галіне электронікі. Адна з іх - "Тэхналогія-СД" - будзе рэалізоўвацца НАН Беларусі і Раскосмасам. Штогод дзвюма краінамі рэалізуецца да шасці праграм у касмічнай галіне. "Раскосмас" і Акадэмія навук Беларусі распрацоўваюць яшчэ амаль дзясятак новых праектаў у рамках маштабнай праграмы "Маніторынг-СД". Гэта праект па стварэнні сродкаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з палепшанымі тэхнічнымі характарыстыкамі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД 3 сакавіка 2015 года выказаў перакананне, што ў Беларусі і Расіі ёсць безумоўнае разуменне неабходнасці далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы і, самае галоўнае, бачанне яе перспектыў: "Мы рушылі настолькі далёка, што будзе недаравальна, з пункту гледжання народаў нашых дзяржаў, страціць тэмпы руху наперад". "Мы рэалізоўваем такія буйныя праекты, як атамная электрастанцыя, на $10 млрд. Беларусы і расіяне будуюць яе разам, поплеч. І ў нас ёсць вельмі буйны касмічны праект. На гэтых праектах у Беларусі створана касмічная галіна, якая працуе плячо ў плячо з расійскімі касмічнымі прадпрыемствамі. Я ўпэўнены, мы разам пераадолеем любыя цяжкасці", - адзначыў Прэзідэнт.

БЕЛТА, 1 красавіка 2015


 

Кoличество переходов на страницу: 730


Комментарии