Рускія даследчыкі традыцыйнай духоўнай спадчыны выказваюць меркаванні аб тым, што першапачаткова Масленіца святкавалася на пачатку новага года, які па месяцавым календары прыпадаў на сакавік, і была прызначана «стымуляваць прыроду ў дзень сонцазвароту».
І ўсё ж, калі ўлічыць, што адно з ключавых месцаў ва ўсім складаным рытуальна-абрадавым комплексе займала катанне на санках з горак (спецыяльна для гэтага зробленых), то больш дакладным часам колішняга правядзення свята трэба лічыць апошні тыдзень лютага і першы тыдзень сакавіка. Такая часавая суаднесенасць можа быць апраўданай у сувязі з тым, што, хутчэй за ўсё, Масленіца некалі адзначалася на працягу двух тыдняў. І тады першы святочны тыдзень сімвалізаваў заканчэнне зімы, а другі — пачатак каляндарнай вясны.

З прыходам хрысціянства і актыўным пашырэннем у сферы сацыяльнага і культурнага жыцця грамадства свят хрысціянскай Пасхаліі і ў сувязі з увядзеннем сямітыднёвага Вялікага посту, які папярэднічаў падзеям Вялікадня, святкаванне Масленіцы, па-першае, скарацілася з двух тыдняў да аднаго; па-другое, набыло дадатковыя рысы ў змесце, сімволіцы і абрадавых падзеях; па-трэцяе, павінна было скончыцца да пачатку посту. А значыцца, Масленіца стала святкавацца на восьмым тыдні перад святкаваннем Вялікадня.
У асяроддзі беларусаў святкаванне Масленіцы праходзіла больш сціпла, чым ва ўсходніх суседзяў, аднак прасторавыя каардынаты абрадавых падзей і ядро сімвалічных складнікаў былі фактычна адны і тыя ж. Толькі яны даволі часта былі быццам спрасаваны ў рытуальным часе. У многіх мясцінах фактычнай мяжой распачынання святочных дзеянняў быў чацвер, а не панядзелак, як у рускіх.
Ёсць усе падставы аконтурыць структурную паслядоўнасць масленічнага тыдня ў беларусаў наступным чынам: Панядзелак — пачатак свята, выпяканне бліноў, падрыхтоўка ледзяных гор, санак, «коўзанак», выкананне абрадаў «вазіць маладух», «пахаванне дзеда» (тут і далей улічваюцца рэгіянальныя асаблівасці, акалічнасці і час выканання абрадаў, напрыклад, катанне на конях у адной мясцовасці магло быць у чацвер, у другой — у нядзелю). Аўторак — пачатак гасцяванняў, працяг гулянняў. Серада — абход вёскі з мэтай падзякі «наважонам», выкананне абраду «калодка». Чацвер — «конскае свята» (аб'язджалі маладых коней), выбіралі пастуха, выпякалі блінцы для каровы, дзеці ўшаноўвалі бабку-павітуху. Пятніца — «хадзілі да цешчы на бліны» — зяці наведвалі цешчаў. Субота — каталіся з гор, працягваліся гасцяванні-адведкі. Нядзеля — апошні дзень святкавання Масленіцы — была максімальна напоўнена абрадамі і рытуальнымі дзеяннямі.
Заўтра пачнецца Вялікі сямітыднёвы пост. Таму ў гэты «развітальны», «гавенны» дзень трэба было паспець шмат што зрабіць: развітацца з зімой, запаліць масленічнае вогнішча, спаліць сімвал зімы — саламянае пудзіла Масленіцы, адно ў аднаго папрасіць прабачэння за ўсе крыўды, непаразуменні, якія здарыліся на працягу года.

Аўтары: Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда, 2 сакавіка 2019
Звязда, 2 сакавіка 2019
Кoличество переходов на страницу: 286
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |