Матэрыял падрыхтаваны ў межах журналісцкага даследавання, арганізаванага Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам ім. Ё. Рау пры падтрымцы офіса ОБСЕ ў Мінску.
Дзмітры Плакс (Dmitri Plax) - мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў 1970 г. у Мінску. Жыве і працуе ў Стакгольме.
Аўтар кніг “Жара” (СПб, 2004), ”Cy Twomblys dagbok” (STHLM, 2006), “Трыццаць тэкстаў” (Мінск, 2009); перакладаў Daniil Charms, ”Den fyrbenta krakan” (Malmo, 2005), Barys Pjatrovitj, ”Fresker” (Malmo, 2008), Астрыд Ліндгрэн, “Піпі Доўгаяпанчоха” (Мінск, 2008).
Стваральнік мастацкіх праектаў: “Фотахоку” (разам з Ігарам “Міцьком” Корзунам), Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; культурны цэнтр Inkonst, Мальмё, 2004-08; ”Schackspel” (разам з Магнусам Бэртасам), Музей сучаснага мастацтва, Лейпцыг; Нацыянальны гісторыка-культурны музей, Полацк; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2005-07;
”Videodnevnik” (разам з Нільсам Класанам), Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск; Цэнтр сучаснага мастацтва, Кіеў; Муніцыпальная мастацкая галерэя, Харкаў; галерэя “Дзіндра”, Львоў; галерэя Tegen 2, Стакгольм, 2006-08; і інш.

Імя Дзмітрыя Плакса добра знаёма ўсім, хто што-кольвек чуў пра беларуска-шведскія дачыненні. Першы перакладчык сучаснай літаратуры з беларускай мовы на шведскую і наадварот.
Стваральнік і кіраўнік беларускай рэдакцыі “Радыё Швецыя”, якая стала цэнтрам беларускага жыцця ў Скандынавіі. Па сутнасці, амбасадар беларускай культуры ў “Трэ крунур”, які за дзесяцігоддзе ў адзіночку зрабіў больш за цэлую ўстанову. Якія сантыменты Швецыя мае да Беларусі? Чаму беларусы не атрымалі “Нобелеўку” па літаратуры і як шведы ўрэчаіснілі мару беларускай дзяржавы? Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю карэспандэнту TUT.BY.
“Я даволі дзіўны персанаж для большасці шведаў”
- Пашырана меркаванне, што шведы - вельмі своеасаблівая нацыя, сярод якой замежніку даволі цяжка ўжыцца. Ці так гэта?
- Канечне, за апошнія 10 гадоў сітуацыя істотна змянілася, але па-ранейшаму ўкараніцца тут іншаземцу надзвычай цяжка. Рэч у тым, што доўгі час шведскае грамадства было вельмі закрытым, ізаляваным. Прычым па ўласнай ініцыятыве. Краіна ўступіла ў Еўразвяз толькі ў 1995 годзе, хаця і дасюль шведскае грамадства напалову скептычна ставіцца да гэтага сяброўства. Нават у парламенце ёсць палітыкі, якія выступаюць за выхад з ЕЗ...
З іншага боку, можна сказаць, што ў шведаў даволі высокі парог талерантнасці. Цяпер 2 з 9 мільёнаў жыхароў Швецыі - замежнага паходжання. Цікава, што беларусы самі сябе лічаць вельмі талерантнай нацыяй, але каб у Беларусі за 10-20 год з’явілася такая колькасць замежнікаў, думаю, краіна сутыкнулася б з вялікімі праблемамі.
- Што было найбольш складаным у перыяд адаптацыі і як вас тут успрымаюць месцічы?
- Усё было складана. Калі ў дарослым узросце па ўласнай ініцыятыве ты пераязджаеш у іншую краіну, якая абсалютна не падобна да той, дзе вырас, адчуванне, быццам нарадзіўся наноў. Ты нічога не ведаеш - ні грамадства, ні мовы. Па-шведску я ведаў адно слова, і тое таму, што яно гучыць, нібы па-беларуску - taсk (“дзякуй”).
Як мяне ўспрымаюць тут, у Швецыі, цяжка сказаць. Думаю, я даволі дзіўны персанаж для большасці шведаў, якія мяне ведаюць.
“Швецыя і Беларусь - сялянскія краіны”
- За больш як 10 гадоў жыцця ў Швецыі што вас здзівіла наймацней?
- Я ўсё жыццё займаўся мастацтвам, літаратурай - нечым эфемерным. Адпаведнымі былі і ўяўленні пра свет ўвогуле і Швецыю ў прыватнасці - як краіну, што прысуджае Нобелеўскую прэмію і якая дала свету надзвычай многа культурных асобаў. Трапіўшы сюды ў сярэдзіне 1990-х, я быў шакаваны. Выявілася, што Швецыя - цалкам “некультурная” краіна, і ў тутэйшым грамадстве культура займае маргінальнае месца. Стрындберга не чытаюць, апроч тых, каму трэба па праграме. Бергмана не любяць і не разумеюць. Пра Карлсана і зусім няма чаго казаць... Калі людзі з вышэйшай адукацыяй збіраюцца за сталом у Беларусі, яны па-ранейшаму, як мне здаецца, могуць абмяркоўваць апошні паход у тэатр, прачытаную кнігу. У Швецыі гавораць пра працэнты на пазыку на жыллё.
Па сваёй пабудове (у класічным разуменні, тут усяго тры вялікія гарады) і ментальнасці Швецыя - сялянская краіна, чым вельмі падобна да Беларусі. Яшчэ 10 гадоў таму выпускі шведскіх навінаў пачыналіся з паведамленняў пра лася, які перайшоў дарогу, і толькі последам ішоў канфлікт на Блізкім Усходзе... Цяпер сітуацыя крышку змянілася, і ўсё ж...
Як чалавек, які гадаваўся і сфармаваўся ў СССР, скажу, што ў Швецыі канцэптуальна іншы падыход да гуманітарных навук. Тут, здараецца, самыя вялікія інтэлектуалы ведаюць шмат толькі ў сваёй галіне. Людзей шырокага кругагляду, своеасаблівай інтэлігенцкай праслойкі, не так шмат, і многія з іх арыентаваныя на рускую культуру, нават размаўляюць па-руску.
- Вы адзначылі падабенства беларускай і шведскай ментальнасці. Чым канкрэтна мы падобныя?
- Найперш, сваёй пэўнай абмежаванасцю, зацікаўленасцю тым, што адбываецца ва ўласным падворку. Пры гэтым, пачынаючы з канца 1960-х, Швецыя вядзе вельмі актыўную міжнародную палітыку. Калі ўзяць пад увагу памер краіны, гэта незвычайна. Да прыкладу, імя не нашмат меншай па колькасці насельніцтва за Швецыю Аўстрыі на міжнароднай арэне так не гучыць. Пэўна, адна з прычын - у арыентаванасці ўсёй шведскай эканомікі на экспарт, што вымагае ад краіны актыўных паводзінаў.
“Уся супраца трымаецца на энтузіястах”
- Апошнія гады Швецыя ёсць адным з лідэраў сярод еўрапейскіх краін па інтэнсіўнасці грамадска-культурных стасункаў з Беларуссю. Ды і Усходняе партнёрства - таксама шведская ініцыятыва. У чым прычына такой цікавасці да нас?
- Насамрэч, вялікай цікавасці да Беларусі я не бачу. Проста бягучая сітуацыя сведчыць аб тым, што інтарэс з боку іншых краін яшчэ меншы.
Так, сапраўды, пэўныя праекты рэалізуюцца праз Шведскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця (Sida) і Шведскі інстытут, якія пільна робяць сваю справу. Гэтак, колькі год таму з прыходам да ўлады новага буржуазнага ўраду фінансаванне беларускіх праграм па лініі Sida павялічылася ўдвая. Сёлета - гэта недзе 70 млн кронаў (7 млн еўра). Прыблізна столькі добры шведскі бізнэсовец зарабляе ў год, і гэта слёзы, калі параўнаць з грашыма, якія Швецыя ўклала і ўкладае ў некаторыя афрыканскія краіны. Ну, але і праблемы ў Беларусі непараўнальныя з тымі, што ёсць у Афрыцы.
Карацей, скіраванай на Беларусь культурнай палітыкі я не бачу. Усе дачыненні нашых краін у галіне культуры - спарадычныя. Часткова таму, што ўсё, як і ў самым пачатку, трымаецца на энтузіязме асобных людзей. Не існуе агульнай стратэгіі абмену. Бо з аднаго боку, культура, якую можа прадстаўляць тут беларуская дзяржава, не вельмі цікавая шведскаму грамадству. А тая, якую рэпрэзентуе недзяржаўны сектар, не мае фінансавай падтрымкі. А прасоўванне культуры без дзяржаўнай падтрымкі, без грошай - вельмі цяжкая рэч.
Добра, што ёсць асобы, якія цягнуць гэты цяжар на сваіх плячах. Безумоўна, вельмі шмат апошнім часам робіцца высілкамі беларускамоўнага амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана. Ці другі прыклад. Вось ужо восем год ладзяцца Дні беларуска-шведскай літаратуры. Гэта праект аднаго чалавека - журналісткі і фатографа Марыі Сёдэрберг. Шмат год, часам за свае ўласныя грошы, яна рабіла беларускі стэнд на буйным кніжным кірмашы ў Гётэбаргу - у межах цэнтральнай культурнай падзеі ў Швецыі. Як толькі яна перастала гэтым займацца, справа “загнулася”.
Красамоўная ілюстрацыя гэтай заканамернасці - сёлетняе закрыццё беларускай праграмы “Радыё Швецыя”. Усё трымалася на індывідуальнай зацікаўленасці. Прыйшоў іншы начальнік, які проста не разумее ці не хоча разумець розніцу паміж Беларуссю і Расіяй, і на унікальным праекце быў пастаўлены крыж.
- Што лічыце галоўным дасягненнем за пяць гадоў працы беларускай рэдакцыі “Радыё Швецыі”?
- Сам факт існавання. Тое, што беларуская мова гучала нароўні з іншымі мовамі, даказваючы, што існуе і з’яўляецца натуральнай часткай сусветнай моўнай скарбонкі. Гэта, канечне, трохі пампезна гучыць, але наша рэдакцыя была нечым кшталту альтэрнатыўнай беларускай амбасады. Амаль усе дзеячы, якія прыязджалі сюды не па дзяржаўнай лініі, ішлі да нас. Гэтаксама, як і шведы, якія цікавіліся Беларуссю. Дзякуючы кароткім хвалям нас слухалі ў беларускіх дыяспарах ва ўсёй Еўропе. Лісты прыходзілі нават з-за Урала.
- А наогул ці можа беларуская культура быць цікавай у Швецыі?
- Канечне, цікава ўсё, што нязведана, але спачатку трэба распавесці шведам, што яны гэтага не ведаюць. Напрыклад, яшчэ 5-6 гадоў таму літоўская культура была зусім невядомай у Швецыі. Цяпер сітуацыя абсалютна іншая. Ёсць пераклады, кнігі, раскручаныя імёны. І гэта пры тым, што літоўская мова не нашмат больш распаўсюджаная, чым беларуская, і перакладчыкаў на шведскую таксама небагата. Аднак ёсць зацікаўленасць з боку літоўскай дзяржавы (а не толькі пэўных асобаў), якая заклапацілася гэтай праблемай. Беларускай дзяржаве гэта, здаецца, да лямпачкі.
99,9 % шведскіх літаратараў жадаюць быць перакладзенымі на беларускую мову
- Ёсць меркаванне, што беларусамі не нараджаюцца, а становяцца. Дзмітры, а якім быў ваш шлях да беларушчыны?
- Што да беларускай мовы, то ў маёй сям’і яна заўжды існавала. Мая маці скончыла беларускую васьмігодку. Бацька быў з сельскай мясцовасці. Там паміж сабой размаўлялі на ідыш (роднай мове бацькі) і на “тутэйшай” мове. Наколькі яна была беларускай - ужо іншае пытанне, але рускай не была дакладна. Я ўжо гаварыў па-руску, гэта мая першая мова, а вось пісаў на дзвюх мовах. Праўда, раней да маёй беларускамоўнай творчасці не было цікавасці...
- І ўсё ж, наколькі я разумею, ваш пераезд у Швецыю паўплываў на самавызначэнне, стымуляваў да беларускамоўнай творчасці...
- Чым я займаўся па прыездзе ў Швецыю - стараўся растлумачыць, што такая краіна - Беларусь - існуе. З гэтай праблемай сутыкаюцца і тыя, хто прыязджае сёння, а ў сярэдзіне 1990-х ўвогуле ніхто нічога не ведаў. І гэта пры тым, што ад Мінска да Стакгольма бліжэй, чым да Пецярбургу. Дык вось, мова была часткай маіх тлумачэнняў. Вельмі павольна, але сітуацыя мянялася. Калі напрыканцы 90-х я пачаў перакладаць шведскую літаратуру, 99,9% з тых, каго я перакладаў, хацелі, каб іхнія тэксты былі па-руску, бо яны не разумелі, што такое беларуская мова. Цяпер сітуацыя цалкам адваротная: 99,9% з іх жадаюць быць перакладзенымі менавіта на беларускую. За гэты час уяўленне людзей, якія больш-менш цікавяцца праблематыкай, памянялася проста кардынальна.
- Напрыканцы кастрычніка Шведская акадэмія змяніла афіцыйную назву беларускага народу з vitryssar на belarusier. Гэтаму папярэднічала маштабная грамадская кампанія "За Belarus", арганізаваная, прадстаўнікамі беларускай грамады і шведскімі палітыкамі ды грамадскімі дзеячамі. На вашу думку, наколькі гэта прынцыповае пытанне, каб нас называлі не Vitryssland, а Belarus? Ёсць жа народная мудрасць: назаві мяне хоць гаршчком, толькі ў печку не стаў...
- Для Беларусі вельмі прынцыпова, каб у Швецыі на побытавым узроўні зразумелі, што такая краіна ёсць. За гады жыцця тут самыя распаўсюджаныя пытанні ад людзей, якія не маюць дачынення да беларускай праблематыкі: ці знаходзіцца Беларусь па-за Уральскімі гарамі ці перад, і колькі разоў я ездзіў па Транссібірскай магістралі. Калі я пачынаю тлумачыць, што мая радзіма ад яе нашмат далей, чым Швецыя, людзі проста не разумеюць. Vitryssland даслоўна перакладаецца як "Белая Расія”. У свядомасці людзей гэта нешта на поўначы Расіі, пакрытае снегам. Калі ж кажаш слова Belarus, нават тыя, хто не разумее, пачынаюць пытацца: “А што гэта, дзе?”.
Больш за 10 год таму мая ініцыятыва палягала ў тым, каб пашырыць ужытак слова Belarus. Я і дасюль лічу, што мова змяняецца ўжыткам, а не рашэннямі моўнай камісіі, і ў сваіх перакладах і тэкстах паслядоўна ўжываю гэтую назву і яе вытворныя. Але вось беларускі ўдзельнік поп-гурта Dreamgale Майк Сэндэр нядаўна выступіў з ініцыятывай змяніць назву афіцыйным чынам. Гэта таксама вельмі добра - кожны робіць, што можа, і агульная справа ідзе наперад. Цяпер склалася дзіўная сітуацыя. З аднаго боку, Шведская акадэмія вырашыла ў наступным выданні свайго слоўніка ўжываць прыметнік belarusisk. З іншага, назва самой краіны застаецца ранейшай - Vitryssland. Па гэтым пытанні ўжо адбыліся два паседжанні спецыяльнай моўнай групы, але пакуль безвынікова.
“Шведы не зразумелі Быкава, бо не ваявалі 200 год”
- Вы перакладаеце са шведскай на беларускую і наадварот. Ці запатрабаваны ў Швецыі пераклады нашай літаратуры?
27 лістапада у 20.00 у мінскай кнігарні "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Дзмітры Плакс будзе чытаць лекцыю “Кніга як арт-аб’ект” і прэзентаваць зборнік "ОМ". Кніга выйшла ў Швецыі накладам у 9 рукапісных асобнікаў і была выстаўлена на інтэрнэт-аўкцыён з пачатковым коштам у 900 крон.
- Я звычайна кажу, што ўсё, да чаго можна прыкласці прыметнік “беларускі”, - складана. Нібыта цікавасць ёсць, але толькі з боку дробных выдаўцоў, якія маюць праблемы з фінансаваннем. Швецыя - інфармацыйнае грамадства, шырокую ўвагу якога прыцягвае нешта дынамічнае. З гэтага гледзішча Беларусь абсалютна нецікавая для шведаў. Бо, з аднаго боку, там нічога не адбываецца. З другога, у Беларусі няма, скажам, ані нафты, ані газу. Ёсць Лукашэнка. Сам па сабе ён даволі цікавы, унікальны, але, каб зацікавіцца тым, што стаіць за ім, трэба прыкладаць намаганні.
- Сярод беларускіх інтэлектуалаў з года ў год паўстае пытанне, калі мы атрымаем Нобелеўскую прэмію ў літаратуры і ці заслугоўваў яе Васіль Быкаў?
- Канечне заслугоўваў, але ў часе жыцця Васіля Уладзіміравіча на шведскую мову была перакладзена (прычым, з рускай мовы) адзіная кніга - “Кар’ер”. У пачатку 1990-х яна атрымала тут вельмі добрую крытыку, аднак... Тое, пра што Быкаў пісаў большую частку жыцця, можа зацікавіць шведскае грамадства толькі з гледзішча гісторыі. Каб зразумець быкаўскую псіхалогію і мараль вайны, у шведаў няма ўласнага досведу. Пра што тут казаць – 200 год яны не ўдзельнічалі ў войнах.
- Дзмітры, па сутнасці, вы з’яўляецеся амбасадарам беларускай культуры ў Швецыі. Але гледзячы па тым, як актыўна штурмуеце шведскамоўную літаратурную прастору, “амбасадарства” вам замала?
- Ну, па-першае, я не лічу сябе “амбасадарам беларускай культуры”. Проста апынуўся ў патрэбны час у патрэбным месцы.
Як мастак і пісьменнік я займаюся тым, што мне цікава. Я больш-менш ведаю пару-тройку моваў, якія вабяць мяне не як сродак дасягнення поспеху, а як механізм, які выкрывае сувязь паміж вербальным і невербальным. Спроба пісаць не на роднай мове дае шмат магчымасцяў, да прыкладу - адкрываюцца абсалютна іншыя семантычныя асацыяцыі.
Увогуле, апошнія гады працую над пошукам універсальнага метаду, які дазволіць пісаць літаратурныя творы на тых мовах, якімі валодаю.
- Ваша апошняя кніга - рукапісная “ОМ”, якая выйшла сімвалічным накладам па-шведску. У чым сэнс гэтай акцыі?
- Гэты праект, між іншым, спроба прыцягнуць увагу да таго, што адбываецца ў шведскай літаратуры, ці, дакладней, на шведскім кніжным рынку. Кнігі сусветна вядомых шведскіх паэтаў выдаюцца накладам ад 300 да 2000 асобнікаў, з якіх прадаецца пятая частка... Можа, больш шчырым было б зрабіць кнігу тым накладам, які будзе запатрабаваны. У маім выпадку - я не сусветна вядомы - гэта 9 асобнікаў.
- Гледзячы па рэцэнзіях у найбуйнейшых газетах (Aftonbladet, Svenska Dagbladet, Sydsvenskan), кніга выклікала цікавасць…
- Хутчэй не кніга, а акцыя. Пры агульнай адсутнасці ў грамадстве вялікага інтарэсу да прыгожага пісьменства, ёсць цэлы клас спажыўцоў новай літаратуры, што абслугоўваецца шэрагам маленькіх і сярэдніх выдавецтваў, якія так ці інакш выжываюць. Большасць - пры той ці іншай падтрымцы дзяржавы. Трохі смешна, але, лічыце, усе недзяржаўныя структуры ў Швецыі падтрымліваюцца дзяржавай. Такое вось спраўджанне мары беларускай улады - каб усе недзяржаўныя арганізацыі былі дзяржаўнымі...
- А з чаго жывуць шведскія літаратары?
- З літаратуры жывуць адзінкі, і гэта зусім не тытаны слова, а ў масе сваёй тыя, хто піша дэтэктывы і іншае чытво. Пераважная большасць зарабляе яшчэ нечым апроч літаратуры. Плюс у краіне працуе цэлая сістэма стыпендый, дзяржаўнай і недзяржаўнай падтрымкі пісьменнікаў. Ёсць нават пажыццёвыя дзяржаўныя пісьменніцкія зарплаты. Іх атрымлівае трохі больш за 180 чалавек - сапраўды, заслужаныя людзі. Памер гэтых зарплат - недзе каля 15 тысяч крон штомесяц, пры сярэднім заробку па краіне недзе 25 тысяч.
Стакгольм - Мінск.

Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY
Кoличество переходов на страницу: 2911
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |