Новости по теме

https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзесяць краін зацікавіліся транспартам і лагістыкай Беларусі


Па даручэнні ўрада краіны Міністэрства транспарту і камунікацый сумесна з іншымі зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання, прафесійнымі аб'яднаннямі, навукова-даследчымі і адукацыйнымі ўстановамі праводзіць з 2 да 4 кастрычніка Беларускі транспартны тыдзень.

Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця віцэ-прэм'ер краіны Уладзімір Кухараў, транспартны тыдзень — гэта штогадовы міжнародны транспартна-лагістычны форум, які ўключае ў сябе міжнародную спецыялізаваную выстаўку «Транспарт і лагістыка» на пляцоўцы Футбольнага манежа ў Мінску, а таксама шырокую дзелавую праграму. На яго погляд, галоўнай тэмай гэтага форуму вызначана стратэгія развіцця транспартнай інфраструктуры нашай краіны і транспартна-лагістычных паслуг на базе сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

У выстаўцы «Транспарт і лагістыка 2018» бяруць удзел каля 80 арганізацыі з 10 краін. Гэта Аўстрыя, Беларусь, Кітай, Латвія, Літва, Польшча, Расія, Украіна, Францыя і Швецыя. У цырымоніі адкрыцця таксама прынялі ўдзел міністр транспарту і камунікацый краіны Анатоль Сівак, кіраўнікі транспартных міністэрстваў Латвіі, Літвы і Расіі.

Зарабіць на экспарце больш за 4 млрд USD

Па экспарце транспартных паслуг, куды ўваходзяць і даходы ад транзіту, Міністэрства транспарту атрымае сёлета больш як 4 млрд долараў. Гэта будзе больш, чым летась, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. Паводле статыстыкі, за восем месяцаў гэтага года ўжо ёсць рост на 17 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Адказваючы на пытанні журналістаў, міністр ацаніў таксама перспектывы беспілотнага транспарту ў Беларусі. На яго думку, для стандартных перавозак будуць у прыярытэце эканамічныя машыны з добра падрыхтаванымі кіроўцамі. А для работы ў складаных умовах, у кар'ерах можа быць запатрабавана беспілотная тэхніка. Планы па выпуску такіх машын ужо ёсць у БелАЗа.

Квоты могуць быць павялічаны

Пагадненне аб урэгуляванні сітуацыі з выдачай квот для беларускіх аўтаперавозчыкаў плануецца заключыць з Расіяй сёлета ў лістападзе.

Аднамомантавай адмены квот для перавозчыкаў чакаць не варта, заявіў Анатоль Сівак. Паводле яго слоў, на днях у яго адбылася сустрэча з расійскім калегам, якая была не вельмі паспяховай. «У рамках ЕАЭС падпісана пагадненне, што з 2025 года не будзе наогул дазволаў. Мы б хацелі памяняць сітуацыю ў найбліжэйшыя гады», — падкрэсліў міністр. Пры гэтым ён дадаў, што з расійскім бокам ёсць дамоўленасць выпрацаваць алгарытм для дыялогу.

«Мы дамовіліся, што такі алгарытм з'явіцца да 11 кастрычніка з удзелам спецыялістаў. На лістападаўскім транспартным тыдні ў Расіі мы паспрабуем прыняць прымальнае рашэнне», — запэўніў міністр. Праўда, ён адзначыў, што калі цяпер у беларускіх аўтаперавозчыкаў ёсць 75 тысяч дазволаў, выдадзеных расійскім бокам, то гэта не азначае, што бакі дамовяцца працаваць без дазволаў. «Напэўна, дамовімся на нейкае павелічэнне колькасці квот», — падвёў вынік кіраўнік Мінтранса.

Стварыць безбагажны білет

Усе мы хочам, каб цэны «Белавія» зніжаліся. Але па цяперашнім заканадаўстве гэтая авіякампанія (ці іншая беларуская кампанія) пакуль не мае права прадаваць безбагажныя білеты. Анатоль Сівак лічыць, што для гэтага трэба памяняць заканадаўства, каб «Белавія» магла прадаваць безбагажны білет. У гэтым выпадку ён будзе адразу значна таннейшы.

Акрамя таго, Мінтранс падтрымлівае ўкараненне магчымасці прадаваць безадзыўныя авіябілеты, якія нельга будзе здаць. «Мы хочам, каб нас падтрымалі іншыя партнёры (такія як Міністэрства фінансаў, Міністэрства па падатках і зборах), і на кожным рэйсе «Белавія» былі б білеты, пра якія любіць пісаць спажывец — «зусім танныя». Кошт такіх білетаў таксама можа быць увязаны з пэўнай глыбінёй продажаў. Гэтая сістэма будзе падобная на прынцыпы работы лаўкостаў», — адзначыў Анатоль Сівак.

Калі з'явяцца такія білеты, міністр не ўдакладніў, аднак падкрэсліў, што Мінтранс зацікаўлены паскорыць карэкціроўку заканадаўства. Развіццё сферы авіяперавозак на мінулым тыдні абмяркоўвалася ў Саўміне, пасля ўзгаднення гэты план будзе зацверджаны на ўзроўні віцэ-прэм'ера. «Мы для сябе бяром месяц, каб унесці заканадаўчыя ініцыятывы», — растлумачыў Анатоль Сівак. Пасля ўнясення змяненняў у заканадаўства перавозчык зможа сам вызначыць тэрміны ўкаранення безбагажных білетаў.

У той жа час міністр адзначыў, што не бачыць неабходнасці датаваць замежныя авіякампаніі для палётаў у нашу краіну. «Я аўтарытэтна заяўляю: у нас няма ніякіх абмежаванняў для палётаў ніякіх нізкабюджэтных або любых іншых кампаній», — адзначыў міністр. На яго думку, нельга называць абмежаваннем нежаданне Нацыянальнага аэрапорта Мінск абслугоўваць самалёты бясплатна. «Гэта не абмежаванне, — лічыць прадстаўнік Мінтранса. — Калі асобныя дзяржавы вымушаныя прымаць рашэнне датаваць такія выдаткі. Мы не бачым для сябе сёння такой неабходнасці».

На «сваіх крылах» у Амерыку?

Мінтранс сёння вядзе перагаворы па арганізацыі транскантынентальных пералётаў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Цяпер міністэрства вядзе перамоўны працэс з рознымі кампаніямі. «Мы зацікаўлены нават ствараць пэўныя ўмовы, каб прыцягнуць гэтыя кампаніі, і яны лёталі на той жа Амерыканскі кантынент, у Паўднёва-Усходнюю Азію. Гэта адразу пачне працаваць на прывабнасць нашага аэрапорта як хаба», — сказаў Анатоль Сівак.

«У нас ёсць інфармацыя, што летась у Амерыку з Беларусі лётала 70 тысяч чалавек. Гэта салідная лічба. Мы думаем, якім чынам «Белавія» таксама пачне набываць паветраныя судны для такіх пералётаў», — дадаў міністр. У поўнай меры магчымасці для арганізацыі транскантынентальных пералётаў з'явяцца з уводам другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. У цяперашняй паласы ёсць у гэтым плане абмежаванні па прыёме вялікіх самалётаў. «Сёння на новай паласе практычна заканчваюцца работы, потым мы выходзім на працэс сертыфікацыі, які не вельмі хуткі. Спадзяюся, адразу з плюсавымі тэмпературамі ў наступным годзе паўнавартасна пачнём эксплуатаваць другую ўзлётна-пасадачную паласу», — адзначыў ён.

На думку міністра, наспела неабходнасць будаваць другі тэрмінал у аэрапорце. Існуючы тэрмінал тры месяцы ў гэтым годзе працаваў з максімальнай нагрузкай.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 4 кастрычніка 2018

Кoличество переходов на страницу: 464