Грымоты ў маю спрыяюць ураджаю.
Май - жывёлу ў поле пхай.
Май зямлю грэе, а сіверам вее.
Май халодны - ня будзеш галодны.
Сухі марац, мокры май - будзе жыта, як гай.
Майская трава галоднага корміць.
У май каню сена дай, а сам на печ уцякай.
Як у маі суха, то падцягвай бруха.
Май - і пад кустом рай.
Май халодны, год хлебародны.
Мокра ў маі - будуць пышныя караваі.
У травень будзе мужык управен.
Як ідзе дождж у сакаўцы, то хлеба будзе ў рукаўцы. А як у маі - будзе і ў гультая.
Кoличество переходов на страницу: 1416
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |