Чацвер 10 кастрычніка 2024 г.

https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зайчы дом


Пад ракітавым кустом
Заяц збудаваў свой дом.
Ну і майстра, ну і дом -
Вецер ходзіць там кругом.
Вокны мохам залажыў,
Дзверы шышкамі прыкрыў.
Ну і заячы палац -
Лес наўкол з яго відаць!
Зверху дом накрыўся сам
Нейкім папаратнікам.
Ну і цёплая страха -
Не заснеш без кажуха.
А калі заснеш зімой,
Дык завеяю ліхой
Забярэцца у дом мароз,
Прабярэ цябе наскрозь.
Каб ад сцюжы не сканаць,
Мусіць заяц ноч скакаць.
Ну і заяц, ну і дом
Пад ракітавым кустом!
 
Максім Танк

Кoличество переходов на страницу: 1152


Комментарии