Сакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе.
Сакавік зялёны - ураджай благі.
Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж - пан!
Няма у сакавіку вады - няма ў красавіку травы.
Сакавік дрэвам сок пускае.
Сакавік мокры - хлеб горкі.
Сакавік дажджом імжыцца - хлеба будзе ў рукавіцу.
Хто сее гарох у марцы, той гатуе ў гарцы, а хто ў маі, той ў яі.
У сакавіку зіма не гніе - у красавіку трава не расце.
Жыта у сакавіку глядзіць у неба - не пакаштуеш зімой хлеба.
Кoличество переходов на страницу: 1024
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |