https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Купальскую вечарыну" правядуць у Батанічным садзе


Пра гэта паведаміла загадчыца сектара інфармацыйна-асветнай работы ЦБС Алена Сакуранка.
Фальклорна-абрадавае мерапрыемства "Купальская вечарына" 9 ліпеня пройдзе ў Мінску ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

"На свяце чакаецца шмат музыкі на старадаўніх інструментах, народных гульняў і карагодаў. Арганізатары пастараліся максімальна наблізіцца да абрадаў і звычаяў правядзення купальскага свята, якія закладваліся нашымі продкамі", - адзначыла Алена Сакуранка.

Вечарам можна будзе паслухаць старадаўнюю беларускую музыку, развучыць на майстар-класах беларускія танцы, сплесці вянок, вырабіць "ляльку-абярэг", "купальскую кветку", паваражыць на вянках на возеры, пакаштаваць чаю ад батанічнага саду, заваранага на лекавых травах.

Наведвальнікі батанічнага саду пачуюць фальклорныя запевы на беларускай мове на "варажбу" аб каханні, сямейным дабрабыце і дастатку, стануць удзельнікамі карагоднага рытуальнага танца "дарога і здароўе" (танец са свечкамі) і абраду "русалка-купалка" сумесна з ансамблем "Асалода".

Кульмінацыяй вечара стане купальскае вогнішча і шэсце да яго з усімі персанажамі свята і купальскім "колам".

Звязда, 5 ліпеня 2016
 
Дата публикации:05.07.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:756
 
Ключевые слова:
Купалле Мінск Ботанический сад
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме