https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржаўная сямейная палітыка ў гэтым пяцігоддзі будзе арыентавана на падтрымку сем`яў з дзвюма і больш дзецьмі


Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар`яна Шчоткіна 12 лютага на падагульняючай калегіі ведамства.
"У 2016-2020 гадах вектар сямейнай палітыкі будзе накіраваны на захаванне дасягнутых паказчыкаў нараджальнасці, арыентаваны на падтрымку сем`яў з дзвюма і больш дзецьмі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена стварэнню асяроддзя, спрыяльнага для жыцця сем`яў", - адзначыла міністр.

"Неабходна забяспечыць дзяржаўную падтрымку сям`і ў перыяд, калі адзін з бацькоў заняты доглядам дзіцяці, - падкрэсліла Мар`яна Шчоткіна. - У 2015 годзе на выплату дзіцячых дапамог з бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выдзелена Br14 трлн (амаль 1,7 працэнта ад ВУП), на бягучы год запланавана больш як Br17 трлн".

У Беларусі паступальна павялічаны памеры дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Сістэмай дзяржаўных дапамог ахоплена больш як 535 тыс. дзяцей. Міністр нагадала, што ў 2015 годзе сістэма падтрымкі сем`яў з дзецьмі дапоўнена новымі элементамі.

Уведзена дадатковая дапамога сем`ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Дадзены старт маштабнай праграме доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем`яў - дэпазітныя рахункі "Сямейны капітал" адкрылі 11,5 тыс. сем`яў на суму большую за $115 млн.

У сістэме дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі сем`і з дзецьмі атрымалі дапамогу на суму большую за Br300 млрд. Узмоцнена дапамога дзяржавы ў вырашэнні жыллёвых пытанняў: павялічана фінансавая дапамога ў пагашэнні запазычанасці па льготных і няльготных крэдытах, зніжана плата за карыстанне льготным крэдытам для маладых сем`яў з дзвюма дзецьмі.

Сфера сацыяльных паслуг для сем`яў з дзецьмі дапоўнена новымі паслугамі (сацыяльны патранат, сацыяльная перадышка).

Пашыраны катэгорыі сем`яў, якія атрымліваюць паслугі няні (у мінулым годзе паслугай скарысталіся 1,4 тыс. сем`яў з малалетнімі дзецьмі, у тым ліку 93 сям`і з дзецьмі-інвалідамі).

Дасягнута генеральная мэта Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі - стабілізацыя колькасці насельніцтва і забеспячэнне пераходу да дэмаграфічнага росту. Больш як 56 працэнтаў нованароджаных у 2015 годзе - другія, трэція і наступныя дзеці ў сем`ях.

Шматдзетных сем`яў у краіне налічваецца ўжо амаль 78 тыс. (паводле даных перапісу 2009 года, іх было 62,5 тыс.).

12 лютага 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.02.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:770
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме