https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 
Найти
 
Лукашэнка і Ілюмжынаў дамовіліся аб рэгулярным правядзенні ў Мінску буйных шахматных турніраў

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЕ) Кірсан Ілюмжынаў 18 снежня на сустрэчы ў Мінску дамовіліся аб рэгулярным правядзенні ў беларускай сталіцы буйных шахматных турніраў.
У прыватнасці, паведамляе прэс-служба прэзідэнта, у наступным годзе ў Мінску будзе праведзены жаночы Гран-пры і восенню — чэмпіянат свету сярод жанчын па накаўт-сістэме, дзе 64 мацнейшыя шахматысткі з 50 краін будуць змагацца за права быць чэмпіёнам свету. Арыенціровачна гэты турнір адбудзецца ў лістападзе 2016 года. 

"Нам за гэты інтэлектуальны від спорту (хаця, цяжка сказаць, спорт гэта ці якоесьці мастацтва, напэўна, і тое, і другое) не сорамна, таму што ў Беларусі мы стараемся на дастаткова высокім узроўні падтрымліваць яго і не толькі ствараць патэнцыял гэтага віду спорту, але і развіваць яго", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. 

Разам з тым Лукашэнка са шкадаваннем заўважыў, што калі дзеці і моладзь дабіваюцца высокіх вынікаў на міжнародных турнірах, то ў дарослых пакуль гэта не атрымліваецца. "Таму гэта наша задача", — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок заўсёды гатовы дапамагаць ФІДЕ ў намеры ажыццяўляць якія-небудзь мерапрыемствы ў краіне. "Вы ведаеце, што дзяржава заўсёды гатова ў гэтым плане падставіць плячо, каб мы нарэшце і сярод дарослых пачалі выдаваць добрыя вынікі па гэтым вельмі важным відзе спорту", — зазначыў ён.

"І думаю, вы шчыра скажаце, чаго ў нас не хапае, што мы можам зрабіць самі, а што разам, магчыма, пры вашай падтрымцы, у Беларусі", — звярнуўся Лукашэнка да Кірсана Ілюмжынава.

У сваю чаргу Ілюмжынаў зазначыў, што правядзенне ў Мінску буйных шахматных турніраў будзе карысным для падтрымкі і развіцця беларускіх шахматыстаў. "З аднаго боку, гэта і развіццё, і папулярызацыя шахмат сярод насельніцтва, а з другога — дапамога прафесійных шахматыстаў, магчымасць гуляць на такіх буйных турнірах і дабівацца высокіх узнагарод і званняў", — сказаў ён.

Кірсан Ілюмжынаў выказаў удзячнасць беларускаму боку і асабіста прэзідэнту краіны за арганізацыю ў Мінску чэмпіянату Еўропы па хуткіх шахматах і бліцы, які праходзіць 18—20 снежня. У Мінск прыехалі прыкладна 1 тыс. гульцоў з 31 краіны. Сярод іх — многія вядучыя шахматысты, якія ўваходзяць у першую сотню сусветнага рэйтынгу, удзельнікі і фіналісты чэмпіянатаў свету і Еўропы, кубкаў свету, матчаў і турніраў прэтэндэнтаў на сусветную шахматную карону. 

Прэзідэнт ФІДЕ запрасіў Лукашэнку наведаць гульні чэмпіянату.

На сустрэчы размова ішла таксама пра будаўніцтва новага адміністрацыйнага комплексу ў Мінску, у якім будуць размяшчацца філіял ФІДЕ і Федэрацыя шахмат Беларусі. 

Лукашэнка і Ілюмжынаў дамовіліся, што ў Беларусі ў 2016 годзе пачнецца ўкараненне праграмы "Шахматы ў школах" на факультатыўнай аснове. Міжнародная шахматная федэрацыя са свайго боку дапаможа ў падрыхтоўцы трэнераў, правядзенні семінараў і майстар-класаў, а таксама з падручнікамі. Кірсан Ілюмжынаў падкрэсліў, што мае намер у наступным годзе асабіста наведаць адзін з першых урокаў, а таксама правесці майстар-клас для выкладчыкаў і дырэктараў школ.

Апрача таго, бакі дамовіліся, што НАК Беларусі падтрымае ФІДЕ па ўключэнні шахмат у праграму зімовых Алімпійскіх гульняў.

Мінск, 18 снежня. Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЕ) Кірсан Ілюмжынаў 18 снежня на сустрэчы ў Мінску дамовіліся аб рэгулярным правядзенні ў беларускай сталіцы буйных шахматных турніраў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2015
 
Дата публикации:18.12.2015
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:798
 
Ключевые слова:
Шахматы в школах Спорт в Беларуси Кирсан Илюмжинов FIDE
 
Комментарии

Другие новости по этой теме