https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС пра Нобелеўскую прэмію Алексіевіч: Гэта першая прэмія, атрыманая грамадзянінам нашай суверэннай краіны


Міністэрства замежных спраў выступіла з каментарыем у сувязі з прысуджэннем 8 кастрычніка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч.
"Мы вітаем рашэнне Нобелеўскага камітэта аб прысуджэнні прэміі па літаратуры за 2015 год нашай суайчынніцы, беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Гэтая першая прэмія, атрыманая грамадзянінам нашай суверэннай краіны, увойдзе ў гісторыю станаўлення беларускай нацыі, грамадства і дзяржавы", — паведамляе знешнепалітычнае ведамства. 

У МЗС адзначылі, што "беларуская зямля багатая талентамі", і выказалі надзею, што "Нобелеўская прэмія Святланы Алексіевіч стане не апошняй высокай міжнароднай узнагародай за выдатныя дасягненні беларусаў у галіне навукі, літаратуры, медыцыны і ў іншых сферах".

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 8 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:08.10.2015
Тематика:Культура, Дипломатия
Просмотров:1111
 
Ключевые слова:
Светлана Алексиевич Нобелевская премия Литература
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме