https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпусціла ў абарачэнне паштовыя маркі з серыі "Мастакі Парыжскай школы з Беларусі"


Як паведамілі ў міністэрстве, 29 верасня адбылася прэзентацыя паштовага праекта, а таксама спецыяльнае гашэнне маркі на канверце "Першы дзень".
У абарачэнне выпушчаны паштовыя маркі "Восіп Цадкін. Возера. 1925", "Хаім Суцін. Ева. 1928", "Марк Шагал. Закаханыя. 1981", "Восіп Любіч. Пейзаж з чырвоным дахам".

Выставачны праект "Мастакі Парыжскай школы з Беларусі" вырас з карпаратыўнай калекцыі твораў мастацтва Белгазпрамбанка, якая налічвае на гэты час больш за 60 артэфактаў. Калекцыя фарміруецца з 2011 года ў цесным узаемадзеянні з Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА, міністэрствамі замежных спраў і культуры, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні прыватнай тэатральна-відовішчнай установы культуры "Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн" пад эгідай таварыства калектыўнага кіравання аўтарскімі правамі ADAGP (Парыж, Францыя).

Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка сёння прызнана адным з самых вялікіх збораў работ экспрэсіяністаў Парыжскай школы не толькі ў Беларусі, але і ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Многія з набытых банкам твораў мастацтва ўключаны ў 2012 годзе ў Рэспубліканскі спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Як адзначылі ў ведамстве, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і РУП "Белпошта" ўдзяляюць пытанням папулярызацыі культурнай спадчыны Беларусі асаблівую ўвагу, што, у першую чаргу, уплывае на выпуск паштовай прадукцыі. З 1992 года і дагэтуль выпушчана ў абарачэнне 1 тыс. 88 паштовых марак. З іх больш як 300 прысвечаны нацыянальнай культуры, мастацтву, архітэктуры, літаратуры. Непаўторную філатэлістычную галерэю складаюць паштовыя мініяцюры, прысвечаныя айчынным майстрам жывапісу і графікі, рэпрадукцыям іх лепшых твораў (больш як 50 праектаў).

У 2013 годзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пачало выпускаць серыю юбілейных канвертаў з арыгінальнай маркай на тэму "Жывапіс", прысвечаных творчасці выдатных мастакоў краіны (Цвіркі, Драздовіча, Масленікава, Гугеля і інш.).

Такія праекты для кліентаў паштовых паслуг з`яўляюцца культурна аб`яднальнымі, гэта прапаганда здабытку, культурнай спадчыны Беларусі, яны даюць магчымасць знаёміцца з карцінамі, якія захоўваюцца ў музеях, не выходзячы з дома. Выпуск, прысвечаны творчасці мастакоў Парыжскай школы з Беларусі, зойме дастойнае месца ў філатэлістычных калекцыях і стане цудоўным падарункам знатакам мастацтва.

29 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.09.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1114
 
Ключевые слова:
Филателия Живопись Парижская школа РУП "Белпошта"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме