https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Расеі цкуюць Андрэя Макарэвіча за інтэрвію «Будзьме»


5 сакавіка на сайце найбуйнейшага расейскага інфармацыйнага агенцтва Lenta.ru зьявілася навіна пад загалоўкам: «Макарэвіч расказаў пра звычку расейцаў гадзіць».
«Макарэвіч: У расейцаў ад часоў татарскага ярма засталася звычка гадзіць, а ў Беларусі — эўрапейскі аазіс» — пад такім загалоўкам увечары 4 сакавіка зьявілася паведамленьне расейскага агенцтва Regnum, у якім цытаваліся вырваныя з кантэксту словы музыкі Андрэя Макарэвіча.

3 сакавіка ў сеціве была прэзэнтаваная беларускамоўная песьня славутага музыкі — Андрэй Макарэвіч перасьпяваў па-беларуску «Сьнег», стары хіт свайго гурту «Машина Времени». Разам з песьняй на сайце «Будзьма беларусамі» з’явілася разгорнутая гутарка са спеваком, які ў прыватнасьці расказаў пра свае беларускія карані і стаўленьне да Беларусі.

— У той самай праграме «Дрэва жыцьця» чатырохгадовай даўніны вы кажаце цікавую фразу пра тое, што розьніцы між беларусамі і расейцамі па сутнасьці няма. Ці зьмянілася вашае меркаваньне на гэты конт сёньня?

Розьніца ёсьць, канечне. Нават хаця б у стаўленьні да прыроды. У вас гэтае стаўленьне эўрапейскае. У нас жа сапсаванае стаўленьне да прыроды качэўнікамі. Качэўнікі прызвычаіліся гадзіць, бо яны не сядзяць на месцах — яны заўтра едуць далей. Дык чаго клапаціцца пра чысьціню. Падазраю, што ў расейцаў гэта засталося з часоў татарскага ярма. У вас таксама гісторыя няпростая, тут то Польшча была, то Беларусь, але ўсё ж гэта Эўропа.

Вырваўшы апошнюю фразу з кантэксту і зрабіўшы акцэнт на дзеяслове «гадзіць» аўтары «Рэгнуму» запусьцілі новую хвалю цкаваньня Андрэя Макарэвіча, піша «Будзьма». 

Навіна за лічаныя гадзіны сабрала болей за тысячу каментароў, якія збольшага носяць абражальны для музыкі характар.

У выніку музыка быў вымушаны «апраўдвацца за свае словы» ў эфіры радыё «Говорит Москва», тлумачачы, што нікога не хацеў пакрыўдзіць. «Я нічога крыўднага не меў на ўвазе, кажучы гэта. Гэта проста пэўныя рысы, якія склаліся гістарычна і перадаюцца ў спадчыну», — сказаў музыка.

Інфармацыя пра гэта ізноў зьявілася на сайце Lenta.ru, гэтым разам пад загалоўкам: «Макарэвіч адмовіўся прызнаваць зьняважлівымі словы пра звычку расейцаў гадзіць».

Андрэй Макарэвіч трапіў пад прэсінг расійскіх СМІ праз тое, што не падтрымаў палітыку Расеі ва Украіне. У прыватнасьці некаторыя прапагандысцкія тэлеканалы называюць яго «сябрам хунты», а канцэрты гурту «Машина Времени» адмяняюцца адзін за адным.

Радыё Свабода, 5 сакавіка 2015
 
Дата публикации:05.03.2015
Тематика:Культура, Разное
Просмотров:1048
 
Ключевые слова:
Андрей Макаревич Машина времени
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме