https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка — ваенным аб сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах: Нельга дапусціць любой некантраляванай сітуацыі і дэстабілізацыі абстаноўкі


23 лютага Аляксандр Лукашэнка выступіў з прамовай на цырымоніі ўручэння пагон вышэйшаму афіцэрскаму складу.
"У нас наперадзе найважнейшая палітычная кампанія. Яна павінна прайсці арганізавана і спакойна. Нельга дапусціць любой некантраляванай сітуацыі і дэстабілізацыі абстаноўкі. І гэта залежыць, перш за ўсё, ад нас, ваенных", — цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА выступленне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 23 лютага на цырымоніі ўручэння пагон вышэйшаму афіцэрскаму складу. 

"Адзінства нашага народа, давер простых грамадзян да органаў улады і ўпорная праца — галоўныя складнікі стабільнасці дзяржавы, і наша задача не падвесці людзей, якія нам давяраюць, забяспечыць ім магчымасць мірна працаваць, гадаваць дзяцей, рабіць нашае жыццё больш шчаслівым і прыгожым", — сказаў прэзідэнт. 

"Беларускі народ давярае сваёй арміі, упэўнены ў надзейнасці сістэмы нацыянальнай бяспекі. І гэты высокі давер мы з вамі, бясспрэчна, апраўдаем", — упэўнены Лукашэнка. 

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі традыцыйна адзначаецца дата 23 лютага, бо яна на працягу многіх дзесяцігоддзяў згуртоўвае не толькі ваеннаслужачых краіны, але і ўсё грамадства, увасабляе ратны подзвіг многіх пакаленняў абаронцаў Радзімы. "Гэта памяць пра многія мільёны нашых суграмадзян, якія аддалі сваё жыццё на палях бітваў. А таксама аб тых, хто стаяў ля вытокаў зараджэння арміі маладой савецкай дзяржавы ў гады Грамадзянкай вайны, удзельнічаў у стварэнні Беларускай ваеннай акругі ў міжваенны перыяд і адстаяў свабоду нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хто на працягу многіх дзесяцігоддзяў абараняў заваяванні Вялікай Перамогі", — сказаў ён. 

Лукашэнка ўпэўнены, што гэта неаспрэчныя каштоўнасці беларускай дзяржавы. "Каштоўнасці, якія, як бы цяжка нам ні было за гады нашай найноўшай гісторыі, ніколі не браліся пад сумненне нашым грамадствам і нашым народам. Так, былі ў нас асобныя прапановы па змяненні гэтага свята, прапаноўвалі адмяніць яго ў сувязі з рознымі падзеямі, але мы годна, і не толькі ў гэтым плане, вытрымалі гэтыя выпрабаванні. Гэта сапраўды былі выпрабаванні для народа. Мы не сталі граміць помнікі, мяняць назвы вуліц (пачыналі, але своечасова абдумаліся і перасталі), мяняць свае спрадвечныя сімвалы, пры якіх была пабудавана наша Беларусь і створаны асновы незалежнасці і суверэнітэту, не сталі пераймяноўваць нашы святы. Скрозь невялікую тоўшчу найноўшай гісторыі мы ўбачылі, што зрабілі правільна. І сёння ні адзін з нашых рухаў нельга раскрытыкаваць", — лічыць кіраўнік дзяржавы. 

Паводле яго слоў, у захаванні гэтых каштоўнасцяў і забеспячэнні мірнай працы людзей велізарную ролю адыгрываюць Узброеныя сілы і праваахоўныя органы. "Яны з`яўляюцца годнымі спадчыннікамі воінаў-пераможцаў. Сведчанне гэтаму іх высокі аўтарытэт у грамадстве, усенародная павага да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Айчыне", — сказаў Лукашэнка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 лютага 2015
 
Дата публикации:23.02.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1018
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси 70-летие Победы День защитника Отечества
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме