https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Калі вораг убачыў, што мірны аншлюс Украіны ў Мытны саюз захлынуўся, ён вырашыў танкамі і "Градамі" расчляніць Украіну"


Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка вечарам 20 лютага на плошчы Незалежнасці ў Кіеве на цырымоніі памяці загінулых год таму актывістаў Еўрамайдана (г.зв. Нябеснай сотні).
"Гэтай авантуры таксама не ўдалося стаць рэальнасцю. Украінская армія пры ўсенароднай валанцёрскай падтрымцы спыніла ворага на далёкаўсходніх межах. Народжаныя не для вайны, украінцы, мірныя ўкраінцы, таму што мы мірны народ, узялі ў рукі зброю і спынілі добра вышкаленую армію — адну з самых магутных у свеце і на кантыненце", — прыводзіць словы Парашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

Ён падкрэсліў, што на Майдане змагаліся не толькі і не столькі з марыянетачным рэжымам Януковіча, колькі за еўрапейскую будучыню Украіны. Паводле слоў Парашэнкі, менавіта подзвіг Нябеснай сотні натхніў сотні тысяч украінцаў на барацьбу з расійскай агрэсіяй. "Нам супрацьстаіць магутны вораг, які значна больш шматлікі, чым мы, і, на жаль, значна лепш узброены. Планы напасці на нас ён выношваў гадамі. Ён рыхтаваў менавіта для гэтага свае ўзброеныя сілы і фарміраваў у нас унутры краіны "пятую калону". Але мы ўсё роўна мацнейшыя, таму што з намі праўда, і мы мацнейшыя, таму што з намі Бог. Для нас гэта вайна за сваю зямлю, за нашу зямлю — вайна справядлівая, а для праціўніка — не! І гэта прызнана ўсім светам, таму што ўвесь свет зараз салідарны з Украінай", — сказаў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць захавання адзінства. "Мы гэта прадэманстравалі на фронце і зараз не дапусцім унутранага фронту, над адкрыццём якога вельмі ўпарта працуюць спецслужбы суседняй дзяржавы, сеючы страх, паніку, нявер`е ў нашы сілы і недавер украінцаў адзін да аднаго. Мы зломім гэты сцэнарый і пераможам, як перамагалі дагэтуль", — Парашэнка.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2015
 
Дата публикации:21.02.2015
Тематика:Культура, ЕАЭС
Просмотров:1410
 
Ключевые слова:
Украина Небесная сотня Война Мытны саюз Пётр Порошенко
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме