https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў у Мінску збярэ ўдзельнікаў з 21 краіны свету


Аб гэтым 17 лістапада паведаміў журналістам генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка.
На конкурсе будуць прадстаўлены вакалісты з усёй постсавецкай прасторы, краін Заходняй Еўропы. Больш за ўсё ўдзельнікаў - 125 - з Расіі, з Беларусі - 45 чалавек, Украіны - 25. У склад судзейскай калегіі ўвайшлі дырэктары вядучых тэатраў Украіны, Балгарыі, Расіі, Эстоніі, Узбекістана, Аўстрыі, Францыі, Германіі, Канады.

Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў пройдзе ў час Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму, які адбудзецца 12-18 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі.

Адкрые форум 12 снежня прэм`ера оперы "Паяцы" Руджэра Леанкавала. Партыю Каніа ў шэдэўры Леанкавала 13 снежня выканае народны артыст Грузіі, саліст Тбіліскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета імя З.Паліяшвілі Тэймураз Гугушвілі. 14 снежня Вялікі тэатр Беларусі прадставіць прэм`еру мінулага тэатральнага сезона - самую містычную рускую оперу "Пікавая дама" Пятра Чайкоўскага. Партыю Графіні выканае легендарная спявачка народная артыстка СССР Алена Абразцова. Камерная зала імя Л.П.Александроўскай таксама стане пляцоўкай для спектакляў Каляднага форуму. Паклоннікаў камерных опер 15 снежня чакаюць дзве прэм`еры: "Служанка-пані" Дж.Пергалезі і "Капельмайстар" Д.Чымарозы ў пастаноўцы рэжысёра Міхаіла Панджавідзэ. На сцэне Вялікага тэатра Беларусі 16 снежня разыграецца бессмяротная драма Джузэпэ Вердзі опера "Рыгалета", а 18 снежня паклоннікаў опернага мастацтва чакае сапраўднае свята - гала-канцэрт зорак сусветнай оперы.

17 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.11.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1479
 
Ключевые слова:
Опера Классическая музыка Рождественский конкурс Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме