https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Польшча будуць сумесна развіваць гістарычны і дзелавы турызм


Аб гэтым паведаміў 5 лістапада намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Часлаў Шульга па выніках пасяджэння беларуска-польскай рабочай групы па турызме.
"Мы спадзяёмся, што ў перспектыве будуць рэалізаваны сумесныя праекты, якія раскажуць аб нашым агульным мінулым, гістарычных дзеячах, якія праславілі Беларусь і Польшчу. Таксама трэба павышаць актыўнасць дзелавых турыстаў", - сказаў Часлаў Шульга.

Акрамя таго, краіны маюць намер прыцягваць турыстаў з дапамогай камбінаваных тураў. "Гэта датычыцца ў першую чаргу гасцей з далёкага замежжа, у прыватнасці Паўднёва-Усходняй Азіі.

Калі турысты з Кітая, Паўднёвай Карэі, Японіі прылятаюць у Польшчу, то яны маглі б прадоўжыць сваё падарожжа ў Беларусі", - растлумачыў намеснік міністра. Беларусь і Польшча дамовіліся больш актыўна папулярызаваць турыстычныя брэнды Белавежскай пушчы і Аўгустоўскага канала.

У 2013 годзе паток польскіх турыстаў у Беларусь вырас амаль на 20 працэнтаў у параўнанні з 2012 годам, экспарт турыстычных паслуг таксама павялічыўся практычна на 20 працэнтаў. "Найбольшая праблема заключаецца ў тым, што Беларусь наведваюць у асноўным жыхары Усходняй Польшчы. Гэта сведчыць аб тым, што нашы турыстычныя магчымасці мала рэкламуюцца на захадзе гэтай краіны. Таму ў будучым годзе мы плануем удзельнічаць у вялікай турыстычнай выстаўцы ў Познані і расказаць аб нашым турыстычным патэнцыяле", - расказаў Часлаў Шульга.

Што датычыцца беларускіх турыстаў у Польшчы, то колькасць перасячэнняў граніцы грамадзянамі нашай краіны ў мінулым годзе павялічылася больш як на 10 працэнтаў. Гаворачы аб рэпутацыі беларускіх падарожнікаў, намеснік міністра спорту і турызму Польшчы Катаржына Сабірайска адзначыла: "Беларусы - цудоўныя турысты, і мы заўсёды рады бачыць іх у сябе ў краіне. Цяпер у рэйтынгу наведванняў нашай краіны беларусы займаюць трэцяе месца пасля немцаў і ўкраінцаў".

Пасля пасяджэння беларуска-польскай рабочай групы адбылася прэзентацыя турыстычных магчымасцей Польшчы. Як растлумачыла Катаржына Сабірайска, прыярытэтнымі напрамкамі развіцця ў Польшчы з`яўляюцца веласіпедны, медыцынскі і дзелавы турызм. У час прэзентацыі тураператары расказалі аб месцах і турыстычных паслугах, якія могуць прыцягнуць увагу беларускіх аматараў падарожжаў, у асобнай секцыі былі прадстаўлены паслугі гасцінічнага бізнесу.

Плануецца, што аналагічная прэзентацыя прадстаўнікоў беларускай туріндустрыі пройдзе ў Польшчы ў 2015 годзе.

5 лістапада 2014, Мінск
Наталля Злотнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2014
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1523
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме