https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Знакамітая польская спявачка Анна Марыя Ёпэк: Мае крылы разгарнуліся менавіта тут, у Беларусі


Вечарам 24 верасня ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт знакамітай польскай вакалісткі Анны Марыі Ёпэк.
Творчасць гэтай мультыжанравай вакалісткі знаходзіцца на стыку музычных стыляў — джаза, фальклору і поп-музыкі. У Мінск Анна Марыя Ёпэк прыехала са сваім квартэтам, у складзе якога апрача вакалісткі Кшыштаф Хэрдзін (фартэпіяна), Пётр Назарук (флейта, вакал) і Роберт Кубішын (бас-гітара). Яны іграюць на шматлікіх інструментах, якія змяняюць падчас гучання самой кампазіцыі. Квартэт прэзентуе ў Мінску найпрыгажэйшыя кампазіцыі з выбраных альбомаў спявачкі, сярод якіх і вядомыя хіты Ёпэк. 

"Гэта маё другое выступленне ў Беларусі, — нагадала спявачка на прэс-канферэнцыі ў Белдзяржфілармоніі перад канцэртам. — Першы раз гэта было вельмі даўно, калі я яшчэ вучылася музыцы ў Варшаве і толькі марыла аб тым, каб спяваць. Я прыехала на "Славянскі базар у Віцебску", дзе спявала з аркестрам — гэта было фантастычна для такіх выканаўцаў пачатковага ўзроўню, якой была я. На здзіўленне была высока адзначана Мішэлем Легранам, які быў старшынёй журы конкурсу. 

Калі атрымала ўзнагароду, гэта быў першы момант у маім жыцці, калі я падумала, што сапраўды магу прафесійна спяваць. Так што, праўду кажучы, мае крылы разгарнуліся менавіта тут, у Беларусі". 

На думку спявачкі, самай вялікай вартасцю, калі працуеш на сцэне, з`яўляецца ўменне слухаць публіку. "Спадзяюся, што за шмат год я выпрацавала гэтае ўменне", — адзначыла Анна Марыя Ёпэк. 

Канцэрт прымеркаваны да 20-годдзя Польскага інстытута ў Мінску.

БелаПАН, 24 верасня 2014
 
Дата публикации:24.09.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1254
 
Ключевые слова:
Мария Ёпек Музыка Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме