https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі неабходна падумаць аб стварэнні новага нацыянальнага слогана


Такое меркаванне выказаў 18 кастрычніка першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб`яднання "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў на семінары для членаў арганізацыі.
"За моцную і квітнеючую Беларусь!" - гэта добра, але трэба далей ісці, нейкія новыя аспекты шукаць", - сказаў Аляксандр Радзькоў. Ён адзначыў, што не так даўно тэму нацыянальнай ідэі ўзнімаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Радзькоў падкрэсліў, што Беларусь, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, можа захаваць традыцыйныя цывілізацыйныя каштоўнасці, у тым ліку хрысціянскія.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта закрануў і тэму развіцця сферы індывідуальнага прадпрымальніцтва ў Беларусі. "Яны людзі разумныя, дзёрскія, прадпрымальныя", - у прыватнасці, адзначыў Аляксандр Радзькоў. Нядаўна сярод індывідуальных прадпрымальнікаў была хвяла нездавальнення наконт пэўных патрабаванняў тэхрэгламентаў МС. Кіраўнік "Белай Русі" падкрэсліў, што неабходна тлумачыць прадпрымальнікам, што трэба думаць не толькі аб прыватных інтарэсах свайго бізнесу, але і аб краіне ў цэлым. Ён прывёў у прыклад заходнія тэрыторыі Украіны. "Катэджы там стаяць, аж звіняць, а дарог няма. Чаму? Таму што катэджы - гэта сваё, а дарогі - дзяржаўныя. Трэба, каб усё было збалансавана", - сказаў Аляксандр Радзькоў, маючы на ўвазе, што сітуацыя, калі ўлічваюцца інтарэсы толькі прыватнага бізнесу, недапушчальна.

18 кастрычніка 2013, Барысаў
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.10.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1780
 
Ключевые слова:
Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме