https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выказванні прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ маюць заказны характар


Выказванні прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ Дуні Міятавіч наконт уключэння беларускіх журналістаў у спісы неўязных у краіны ЕС маюць заказны характар і навязаны чыноўнікамі Еўрасаюза і ЗША. Аб гэтым заявіў адказны сакратар Беларускага саюза журналістаў Вадзім Гігін, каментуючы адказ Дуні Міятавіч на зварот БСЖ з патрабаваннем аднавіць правы прадстаўнікоў беларускіх масмедыя, адносна якіх прыняты санкцыі з боку ЕС.
Вадзім Гігін адзначыў, што пазіцыя пані Міятавіч яго ніколькі не здзівіла, іншых выказванняў ад яе ён не чакаў. "Вопыт адносін з еўрапейскімі чыноўнікамі паказвае, што яны агучваюць практычна адны і тыя ж завучаныя каноны, як некалі ў горшых традыцыях марксізму-ленінізму застойных часоў. Яны завучылі пэўныя фразы і з некаторай перыядычнасцю іх паўтараюць, не прымяраючы да сітуацыі". Паводле яго слоў, "заўсёды цікава выслухоўваць навучанні ад прадстаўнікоў неафіцкіх краін у заходняй супольнасці", у прыватнасці ад Дуні Міятавіч, якая прадстаўляе Боснію і Герцагавіну. "Вядома, у Босніі і Герцагавіне ўсё ў парадку са свабодай прэсы, з журналістыкай. Боснія і Герцагавіна з`яўляецца ўзорам дэмакратыі, міжнацыянальных адносін", — іранічна адзначыў Вадзім Гігін, дадаўшы, што спробы прадстаўнікоў такіх краін нас павучаць выглядаюць забаўна. Журналіст перакананы, што эксперт АБСЕ па свабодзе СМІ зусім не свабодна ў сваіх выказваннях: яна "чалавек паднявольны" і "выступае рупарам рашэнняў, прынятых у вялікіх еўрапейскіх сталіцах і Вашынгтоне". "Пасля таго, як НАТА разбамбіла яе родную краіну, яна адчувае вялікі страх перад заходняй супольнасцю, з`яўляецца, з аднаго боку, глыбока напалоханым чалавекам, з іншага боку — знаходзіцца на ўтрыманні гэтай супольнасці, і ніякіх іншых заяў, акрамя прынятых ёю, яна агучыць не можа", — лічыць Вадзім Гігін. Яго таксама здзіўляе, што прадстаўніца "такой супердэмакратычнай краіны, як Боснія і Герцагавіна", бярэ на сябе паўнамоцтвы падзяляць журналістаў у Беларусі на "сумленных" і "несумленных".

У сваім пісьме Міятавіч таксама спасылаецца на адсутнасць прафесійных інтарэсаў у "неўязных" журналістаў у краінах ЕС, адзначае, што яны займаюць пасады кіраўнікоў і пазбаўленне іх магчымасці трапіць у ЕС нібыта не мае дачынення да парушэння свабоды СМІ.

Вадзім Гігін назваў такія выказванні "адкрытай фальсіфікацыяй, паколькі значная частка тых, хто ўключаны ў спіс, не займаюць кіруючыя пасады ў сваіх СМІ". "Або Дуня Міятавіч не ведае сітуацыі ў Беларусі, або яна яе фальсіфікуе, або карыстаецца недакладнай інфармацыяй, якая прадастаўляецца глыбока ангажаванымі людзьмі". "А што, калі людзі з`яўляюцца кіраўнікамі СМІ, супраць іх можна прымяняць санкцыі? Няўжо Еўрапейская хартыя свабоды прэсы падзяляе журналістаў на кіраўнікоў СМІ і выканаўцаў? Там няма такога падраздзялення", — падкрэсліў Вадзім Гігін. На яго думку, пані Міятавіч кіруецца парадамі "пятай калоны, якая дзейнічае ў Беларусі і спрабуе настроіць заходнюю супольнасць (зусім не сусветную супольнасць, як яны падаюць) супраць Беларусі, супраць тых людзей, якія выказваюць адрозны ад іх пункт гледжання".

Звязда
28 красавіка 2011
 
Дата публикации:28.04.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3865
 
Ключевые слова:
Экспорт демократии Санкции Евросоюза СМИ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме