Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі зацвердзіла новы спіс работ, дзе забаронена працаўладкаванне непаўналетніх.
Пастанова, прынятая 7 лютага 2025 года, замяняе папярэдні спіс, які дзейнічаў з 2013-га. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
У ім пазначаны канкрэтныя прафесіі і коды работ, што спрашчае працэс працаўладкавання для асоб малодшай 18 гадоў.
Раней было складана супаставіць віды работ з прафесіямі. Таму новая рэдакцыя спісу ўключае больш за 160 прафесій, якія даступныя для моладзі.
Цяпер у непаўналетніх атрымаецца знайсці працу ў такіх сферах, як вытворчасць прадуктаў харчавання, паліграфія і шкляная вытворчасць. Напрыклад, яны змогуць стаць кулінарамі, кандытарамі або аператарамі друку.
З уступленнем у сілу новай пастановы старыя дакументы, рэгламентаваць працу непаўналетніх, губляюць сілу.
Звязда, 28 сакавіка 2025