https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БДУ — адзіны з беларускіх універсітэтаў — увайшоў у прадметны рэйтынг QS


Абноўлены спіс Quacquarelli Symonds (QS) быў апублікаваны 27 лютага.
Ён ахоплівае 48 напрамкаў. У прадметным рэйтынгу “Фізіка і астраномія” Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў месца ў групе 551-600 сярод 30 000 ВНУ, якія ранжыруюцца. Ацэньванне дасягненняў ВНУ па асобных галінах абумоўлена неабходнасцю паказаць універсітэты-лідары ў канкрэтных навуковых напрамках.

У аснову методыкі QS пакладзены чатыры крытэрыі: рэпутацыя ВНУ (па выніках апытання 83 000 акадэмічных экспертаў і  42 000 працадаўцаў), сярэдняя колькасць цытавання навуковых публікацый за пяцігадовы перыяд і індэкс Хірша ВНУ ў дадзенай навуковай вобласці. Пры гэтым методыка не бярэ пад увагу публікацыі, падрыхтаваныя вялікімі калабарацыям,і удзельнікам якіх з`яўляецца ў тым ліку і БДУ. Нягледзячы на ​​гэту ўмову, Белдзяржуніверсітэт усё роўна ўваходзіць у спіс элітарных універсітэтаў свету ў галіне фізікі.

З краін-суседзяў у прадметны рэйтынг “Фізіка і астраномія” увайшлі 17 расійскіх універсітэтаў. Найбольш высокую пазіцыю (26-е месца) займае МДУ імя М.В. Ламаносава. У групе ВНУ 51-100 – прадстаўлены Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, Нацыянальны даследчы ядзерны ўніверсітэт “МІФІ”, Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт і іншыя. Нацыянальны Кіеўскі універсітэт імя Т. Шаўчэнка ўвайшоў у групу 401-450, Харкаўскі нацыянальны універсітэт імя В.М. Каразіна — у групу 551-600, Вільнюскі ўніверсітэт — у групу 251-300; Варшаўскі ўніверсітэт  — у групу 151-200, Ягелонскі універсітэт і Варшаўскі тэхналагічны ўніверсітэт — у групу — 251-300…

Нагадаем, што раней БДУ ў катэгорыі “Фізіка і астраномія” ранжыраваўся толькі ў 2017 годзе. На дадзены момант у асноўным рэйтынгу QS БДУ займае 354 месца, а ў рэйтынгу краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі — 23 пазіцыю.

Трэба заўважыць, што ўсяго ў свеце існуе больш за 20 разнастайных сусветных рэйтынгаў ВНУ. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт удзельнічае ў рэйтынгах 11 агенцтваў, уключаючы вялікую тройку: Шанхайскі, THE и QS. У гэтых рэйтынгах БДУ стабільна ўваходзіць у 2% найлепшых ВНУ свету.

Надзея Нікалаева
Звязда, 2 сакавіка 2019
 
Дата публикации:02.03.2019
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:447
 
Ключевые слова:
Рейтинг Белорусский государственный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме