https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З 2016 года плануецца не браць падатак з беларускіх студатрадаўцаў, якія працуюць на тэрыторыі СНД


Аб гэтым паведаміла 11 снежня ў час практычнай канферэнцыі "Актуальныя пытанні падаткаабкладання ў святле змяненняў падатковага заканадаўства 2016 года" намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.
"Даходы грамадзян, якія працуюць у складзе студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі, цяпер поўнасцю вызваляюцца ад падаходнага падатку. Але нашы хлопцы і дзяўчаты працуюць ужо і за межамі краіны. Таму ўнесена прапанова, каб даходы, атрыманыя за работу ў складзе нашых студатрадаў на тэрыторыі краін СНД, таксама поўнасцю вызваляць ад выплаты падаткаў", - падкрэсліла намеснік міністра.

Гаворачы аб змяненнях, якія закрануць парадак вылічэння падаходнага падатку з 2016 года, Святлана Шаўчэнка нагадала, што ўказам нумар 425 "Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры" ў 2013 годзе быў устаноўлены парадак фінансавання і падтрымкі дзейнасці, якая мае прыярытэтнае значэнне для краіны.

"У сувязі з гэтым прапануецца такія гранты таксама поўнасцю вызваляць ад падаткаабкладання", - растлумачыла яна. Акрамя таго, цяпер у МПЗ вядзецца работа па ўдакладненні норм дэкрэта нумар 3 у частцы пераліку грамадзян, якія будуць вызваляцца ад выплаты падатку. Намеснік міністра ўдакладніла, што змяненні маюць "рэдакцыйны характар".

11 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2015
Тематика:Образование, Экономика
Просмотров:896
 
Ключевые слова:
Налоги Содружество независимых государств Стройотряд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме