https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каля 200 спецыялістаў Камітэта дзяржаўнага кантролю будуць ажыццяўляць кантроль за ходам уступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі Беларусі ў 2015 годзе


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе КДК.
Работнікі КДК будуць кантраляваць выкананне заканадаўства пры правядзенні ўступнай кампаніі ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах рэспублікі. Кантроль будзе ажыццяўляцца на ўсіх этапах уступнай кампаніі. Першы этап - цэнтралізаванае тэсціраванне - пройдзе з 14 па 27 чэрвеня (2 ліпеня - рэзервовы дзень) у 51 установе адукацыі па ўсёй краіне, якія вызначаны як пункты правядзення ЦТ, у тым ліку 19 з іх знаходзяцца ў Мінску. На другім этапе дзяржкамісія пракантралюе прыём дакументаў, падрыхтоўку, правядзенне ўступных іспытаў (пры іх наяўнасці) і залічэнне студэнтаў.

У кожнай установе адукацыі будуць працаваць камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў. Склад дзяржаўнай камісіі (38 чалавек) і яе паўнамоцтвы зацверджаны ўказам ад 2 чэрвеня 2015 года нумар 226 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2015 годзе". Узначальвае дзяржкамісію віцэ-прэм`ер Наталля Качанава, адным з намеснікаў кіраўніка дзяржкамісіі з`яўляецца намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Раіса Саўрыцкая.

Асноўнай задачай дзяржкамісіі, надзеленай шырокімі паўнамоцтвамі, з`яўляецца кантроль за прадастаўленнем абітурыентам аднолькавых магчымасцей пры паступленні. Для забеспячэння дзейнасці дзяржкамісіі пры Камітэце дзяржкантролю створана рабочая група, кіраўніком якой з`яўляецца начальнік галоўнага ўпраўлення КДК Аляксандр Курлыпа.

11 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.06.2015
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1236
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Госконтроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме