https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь у ліку краін "Усходняга партнёрства" падпісала з Вышаградскай групай мемарандум аб супрацоўніцтве ў моладзевай палітыцы


Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры беларускага ведамства.
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі краін "Усходняга партнёрства" і Вышаградскай групы, што каардынуюць работу ў галіне моладзевай палітыцы, падпісаны ў Браціславе (Славакія). Ад Міністэрства адукацыі Беларусі подпіс пад дакументам паставіў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

У адпаведнасці з мемарандумам бакі будуць аказваць садзейнічанне адзін аднаму ў падрыхтоўцы прафесійных кадраў па рабоце з моладдзю, плануюць абменьвацца вопытам работы ў сферы ўзаемадзеяння дзяржструктур і моладзевых грамадскіх аб`яднанняў, праводзіць сумесныя навуковыя даследаванні, семінары, сімпозіумы, канферэнцыі, кансультацыі па розных праблемах моладзевай палітыкі.

Як адзначыў Вадзім Богуш, супрацоўніцтва ў галіне моладзевай палітыкі вельмі цікавае і важнае. У чэрвені 2000 года краінамі Вышаградскай групы быў заснаваны Міжнародны Вышаградскі фонд. Праз грантавую падтрымку культурных, навуковых, адукацыйных праектаў, моладзевых абменаў, турызму і трансгранічнага супрацоўніцтва, а таксама індывідуальных праграм, такіх як стыпендыі для студэнтаў, фонд садзейнічае пашырэнню і развіццю блізкага супрацоўніцтва краін Вышаградскай групы і краін Усходняй Еўропы, Заходніх Балкан, Паўднёвага Каўказа.

Праграма фонду і магчымасці ўдзелу для прадстаўнікоў беларускіх ВНУ былі прадстаўлены 10 снежня 2012 года ў Мінску. Мерапрыемства было арганізавана "Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый" у супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Удзел у прэзентацыі прынялі выкладчыкі, студэнты, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных устаноў.

Супрацоўніцтва Вышаградскай групы каардынуецца Міністэрствамі замежных спраў. У снежні 2014 года ў Мінску адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з дэлегацыяй палітычных дырэктараў знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц Вышаградскай групы, на якой былі абмеркаваны магчымасці пашырэння супрацоўніцтва па лініі Вышаградскай групы і шляхі развіцця дыялогу паміж ЕС і Еўразійскім эканамічным саюзам. Таксама бакі абмяняліся думкамі аб перспектывах узаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства".

Вышаградская група ўключае чатыры дзяржавы: Чэхію, Венгрыю, Польшчу і Славакію. Створана 15 лютага 1991 года ў венгерскім Вышаградзе. Мэта дзейнасці - развіццё супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Еўропе на ўсіх узроўнях і ва ўсіх магчымых формах, лабіраванне інтарэсаў гэтых краін у ЕС.

23 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2015
Тематика:Образование, Культура
Просмотров:1250
 
Ключевые слова:
Восточноё партнёрство Вышеградская группа Славянский мир Образование Молодёжь Польша Словакия Венгрия Чехия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме