https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У сусветным вэб-рэйтынгу ВНУ беларусы трапілі ў ТОП-1500


У студзені Webometrіcs апублікаваў новы сусветны рэйтынг універсітэтаў. Сярод беларускіх ВНУ самая высокая рэйтынгавая пазіцыя — у Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1474 месцы).
Трэба адразу заўважыць, што стаўленне да сусветных рэйтынгаў універсітэтаў — зусім неадназначнае, і ўзнікненне жорсткіх спрэчак вакол з`яўлення чарговага топ-100 ці топ-500 вельмі часта выклікае жорсткія спрэчкі. Скептыкі сцвярджаюць, што сусветныя рэйтынгі нярэдка складаюцца ў камерцыйных мэтах і з`яўляюцца адным з важнейшых маркетынгавых інструментаў. Часта складаючы той ці іншы рэйтынг, даследчыкі могуць рабіць яго на заказ. Чым вышэйшы рэйтынг у ВНУ — тым вышэйшы і яго "рыначны кошт". Аднак ёсць меркаванне, што з`яўленне глабальных рэйтынгаў мае пад сабой больш сур`ёзныя прычыны, звязаныя са змяненнямі, якія адбываюцца ў сектары вышэйшай адукацыі па ўсім свеце. Адна з такіх прычын — глабалізацыя эканомікі і павышэнне мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў. Другая — з`яўленне новых ВНУ ў адказ на павышэнне попыту на адукацыю. А паколькі ў такіх ВНУ яшчэ няма сваёй гісторыі, акадэмічных традыцый і дзелавой рэпутацыі, яны больш за іншых зацікаўленыя ў тым, каб распаўсюджваць пра сябе інфармацыю, прычым даносіць яе да максімальна шырокай аўдыторыі. Да таго ж і ўрады многіх краін разглядаюць наяўнасць на сваёй тэрыторыі вядомых універсітэтаў ці ўніверсітэтаў сусветнага класа ў якасці важнага элемента рэпутацыі краіны ў свеце і прыцягнення замежных інвестыцый і тэхналогій.

У адрозненне ад іншых міжнародных рэйтынгаў універсітэтаў (брытанскага, шанхайскага, тайваньскага), якія абапіраюцца на характарыстыкі навуковай эліты, колькасць прафесарска-выкладчыцкага складу, перамогі студэнтаў на міжнародных студэнцкіх алімпіядах, колькасць пасведчанняў аб адкрыццях і патэнтаў на вынаходніцтвы, узровень забяспечанасці ВНУ рэсурсамі, характарыстыкі вучэбна-лабараторнай базы ВНУ і г.д., праект Webometrіcs ранжыруе прысутнасць ВНУ ў сусветным павуцінні, ацэньвае, так бы мовіць, "бачнасць" ВНУ ў сусветнай адукацыйнай прасторы. Галоўная мэта праекта — садзейнічанне вэб-публікацыям універсітэтаў, якія не толькі больш танныя за друкаваную прадукцыю, але і маюць больш шырокую аўдыторыю.

Высокая ацэнка ўніверсітэцкага вэб-сайта сведчыць аб палітыцы заахвочвання новых тэхналогій і наяўнасці рэсурсаў для іх развіцця. Індыкатары рэйтынгу вымяраюць аб`ём, нагляднасць і папулярнасць вэб-старонкі сайта ВНУ. Асаблівая ўвага надаецца вынікам навуковых даследаванняў на аснове інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў анлайнавых публікацыях, манаграфіях, дысертацыях, артыкулах, справаздачах, дакладах і на канферэнцыях. Вялікае значэнне мае і інфармацыя аб курсах, семінарах, практыкумах, электронных бібліятэках, базах звестак і г.д. Улічваюцца персанальныя старонкі навукоўцаў і творчых калектываў, а таксама агульная інфармацыя аб ВНУ, яго падраздзяленнях і супрацоўніках.

Агульны паказчык рэйтынгу Webometrіcs вызначаецца суміраваннем узважаных у працэнтах значэнняў чатырох індыкатараў:

S (Sіze) — колькасць старонак, якая фіксуецца пошукавымі сістэмамі Google, Yahoo, Lіve Search, Exalead.

V (Vіsіbіlіty) — колькасць унікальных знешніх спасылак ад Yahoo,

R (Rіch fіles) — "насычаныя" файлы, прадстаўленыя ў фарматах pdf, ps, doc і ppt.

Sc (Scholar) — навуковыя даклады ( дакументы, даклады, публікацыі), якія ўтрымліваюцца ў базе Google Scholar.

Першыя 10 месцаў у апублікаваным у студзені 2011 года рэйтынгу Webometrіcs займаюць амерыканскія ўніверсітэты. Узначальвае яго Масачусецкі тэхналагічны ўніверсітэт, а другое і трэцяе месцы займаюць Гарвард і Стэндфард.

З расійскіх ВНУ самую высокую пазіцыю (386 месца) заняў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Ламаносава, а сярод украінскіх — 1443 пазіцыя ў Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка.

Рэйтынг беларускіх універсітэтаў выглядае наступным чынам: у Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта — 2441 пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, у БДУІР — 2994 месца, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта — 4000 месца, БелМАПА — 4503, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта — 5662 пазіцыя, Гомельскага дзяржаўнага універсітэта — 5692, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі — 5845 пазіцыя. Усяго ў рэйтынгу 12 тысяч сусветных ВНУ аказаліся 36 беларускіх навучальных устаноў. Аднак большасць з іх размясціліся ў рэйтынгу ў шостай, сёмай, восьмай, дзявятай, дзясятай тысячы...

Праўда, не трэба скідваць з рахункаў і тую акалічнасць, што вялікае значэнне мае моўны фактар: большасць старонак у інтэрнэце — на англійскай мове. На старонкі на іншых мовах спасылаюцца намнога радзей. Разам з тым любая ВНУ можа дабіцца істотнага прасоўвання ў рэйтынгу Webometrіcs пры адпаведным карэктаванні сваёй вэб-палітыкі. Ва Украіне, напрыклад, сродкі масавай інфармацыі ўспрынялі як паразу той факт, што ніводная з украінскіх ВНУ не змагла прабіцца ў першую тысячу сусветнага вэб-рэйтынгу Webometrіcs...

Надзея Нікалаева
Звязда 9 лютага 2011
 
Дата публикации:10.02.2011
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:4540
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Статистика Рейтинг Белорусские университеты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме