https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" з канца траўня адкрывае новы маршрут у Расію


Новым маршрутам у расійскім напрамку стане сталіца Башкартастана Уфа, рэйсы будуць выконвацца пакуль раз на тыдзень.
Нацыянальная авіякампанія "Белавія" з 31 траўня запускае прамыя рэйсы ва Уфу, расійскі горад стане ўжо дзесятым маршрутам ў карце палётаў беларускага авіяперавозчыка у суседнюю краіну, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Плануецца, што самалёты будуць лятаць з Мінска ў сталіцу Башкартастана і назад адзін раз на тыдзень, рэйсы будуць выконвацца па панядзелках. Цэны на квіткі стартуюць ад 98 еўра па мінімальным тарыфе без багажу, у абодва бакі - ад 183 еўра.

У пачатку месяца беларускі авіяперавозчык запусціў яшчэ два новых рэйса ў расійскім напрамку - у Екацерынбург і Самару.

Што адбываецца з палётамі ў Ізраіль

"Белавія" будзе глядзець па сітуацыі, ці працягваць палёты ў сталіцу Ізраіля ў сувязі з абвастрэннем палесціна-ізраільскага канфлікту, напярэдадні распавялі ў авіякампаніі.

Пакуль беларускі авіяперавозчык выконвае палёты ў Тэль-Авіў (аэрапорт Бэн-Гурыён) тры разы на тыдзень: па аўторках, чацвяргах і нядзелях. Бліжэйшы рэйс - у аўторак 18 траўня: на нядзелю 16 траўня ўжо ўсе квіткі раскуплены.

Мінск, 16 траўня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:16.05.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:252
 
Ключевые слова:
Белавиа Авиаперевозки Башкортостан Израиль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме