https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" пачала выконваць рэгулярныя рэйсы ў Дубай


Авіякампанія "Белавія" пачала выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск - Дубай - Мінск, паведамляе сайт перавозчыка.
Цяпер паляцець у Дубай можна два разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 19.50 (па аўторках) і ў 16.15 (па пятніцах). Зваротны рэйс з міжнароднага аэрапорта Дубай - у 3.30 (па серадах) і ў 23.55 (па пятніцах). Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы. Кошт авіябілетаў пачынаецца ад 216 еўра ў адзін бок і ад 375 еўра туды-назад (у абодвух выпадках без багажу).

Палёты плануецца выконваць на авіялайнеры новага пакалення Embraer 195-Е2 на 125 месцаў: 9 месцаў у салоне бізнес-класа і 116 у эканомкласе. У сувязі з высокай загрузкай першага рэйса тып паветранага судна быў заменены на больш ёмісты самалёт Boeing 737-800, які разлічаны на 189 пасажыраў.

Рэйс Мінск - Дубай стане самым працяглым напрамкам з усёй сеткі рэгулярных маршрутаў "Белавія". Час у палёце складае каля 6 гадзін.

Паводле слоў генеральнага дырэктара "Белавія" Ігара Чаргінца, авіякампанія ўскладае вялікія надзеі на 2021 год. "Мы не толькі паступова аднаўляем палёты па прывычных для пасажыраў рэгулярных напрамках, але і адкрываем новыя. У 2020 годзе, нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы пачалі выкананне рэгулярных рэйсаў у Вену і Ташкент і сёння выконваем першы палёт па новым рэгулярным напрамку - у Дубай. Мы бачылі запатрабаванасць гэтага маршруту ў турыстычных аператараў і пасажыраў і працавалі над яго адкрыццём. Дадатковым стымулам да прыняцця рашэння аб адкрыцці новага рэгулярнага рэйса стала магчымасць для грамадзян Беларусі і ААЭ лятаць з адной краіны ў другую без віз - гэта значна спрашчае падарожжа і робіць яго больш прывабным", - адзначыў ён.

"Папулярнасць новага маршруту ў пасажыраў пацвярджае 100%-ая загрузка першага рэйса Мінск - Дубай, а таксама тое, што на першай у 2021 годзе маштабнай акцыі авіякампаніі, праведзенай 16 лютага, было выкуплена 100 працэнтаў авіябілетаў. Мы спадзяёмся, што прамыя рэйсы паміж Мінскам і Дубаем будуць садзейнічаць развіццю ўязнога турызму і збліжэнню нашых культур", - дадаў Ігар Чаргінец.

З 16 студзеня 2021 года грамадзяне Беларусі могуць уязджаць, выязджаць і перамяшчацца транзітам праз тэрыторыю Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў, а таксама знаходзіцца на тэрыторыі ААЭ без віз (не больш за 90 дзён з даты прылёту). Такія ж умовы дзейнічаюць і для грамадзян ААЭ на тэрыторыі Беларусі. "У ААЭ дзейнічаюць абмежаванні на ўезд. Рэкамендуем пры куплі авіябілета азнаёміцца з правіламі ўезду ў краіну", - звярнулі ўвагу ў авіякампаніі.

19 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.02.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:264
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Дубай Белавиа Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме